Чычалі Швянч. У яго бьілі кандзяравыя валасы. Кудзялянцы Шальч. КАНДО'Р м. Месда за печчу, дзе зроблены палаці. У кандору зроблены палаткі, заложаныя дошкамі ад сцяны печы да сцяны хаты, там можна спаць. «Дзе будзіця спаць? — У кандору». Гемзы Шальч.; параўн. польск. kordon, руск. кордон кардон'. КАНДРА'ЦЬКА м. заал. Божая кароўка. Кандрацьку i дзеці ведаюць — чырвоненькі, у кропелькі. Мачаск Бярэз. КАНДУ'БЫ толькі мн. зневаж. ОКандубы завярнуць — памерці. Ужо адзін кандубы завярнуў. Старыя Смільгіні Воран. КАНДУКТО'РКА ж. Жанчына-кандуктар. Кандукторка мяне пасадзыа на свае места, а сама стала. Гемзы Шальч. КАНДЫБО'БЕРАМ прысл. Натапырана. Кандыбоберам спадніца стаіць. Беразіно Докш. КАНЕ'Ц м. 1. Палавіна хаты, іншага будынка (па адзін i другі бок ганка, варот). Быу дом балыиы — на два канцы. Ахрэмаўцы Брасл. Жывуць па канцох у адным доме. Грыкені Вільн. Жыта ў гумне клалі ў адзін канец, а ў другі — сена, Рыбчына Віл. 2. Фасад. Дом канцом стаіць да вуліцы або бокам да вуліцы. Паляцкішкі Воран. 3. Ускраінная частка вёскі. У тым канцу вёскі жые брат. Стральцы Шальч. У нашым канцу вёскі лепш. Паляцкішкі Воран. У тым канцу жылі. Ахрэмаўцы Брасл. Ён на канцу хатку купіўшы. Кудзялянцы Шальч. 4. Заканчэнне чаго-н. Ужо вечар — канец работы. Баброўнікі Гарад. Я не знаю, як гэта песня зачынаецца, дзе яе канец. Талейкі Швянч. ОБез канца, без конца — увесь час, несупынна. Без канца вада ідзець у крыніцы, яе нікагда не закапает. Рагулішкі Даўг. Машыны ідуць без конца. Скрудалена Даўг. Без канца, бяз конца — надта; нікчэмны. Яна без канца сярдзіта. Кузьмічы Люб. Ён такі ўжо ніякі бяз конца. Едлавічы Брасл. У канец, канцом — зусім, абавязкова. Аслабела карова ў канец. Чычалі Швянч. Баюся на двор выходзіць — цёмна, а нада было канцом у дарогу ісці. Валынцы В.-Дзв.УА кап ён не ведаў канца! — хварэў, мучыўся. Каўняны Гродз. КАНЕ'ЧАК м. памянш. Кончык (пра градку, баразну). Асталося пяць канечкаў выкапаць бульбы. Лісна В.-Дзв. КАНЁВАЯ гл. КАНЯВА'ЯКАНЁК м. 1. Вільчык. Верх самы крыты называўся канёк. Індра Красл. Канёк крыты засыпаюць настрой. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Прыстасаванне для ўмацавання верху страхі. Нада канёк зрабіць i націснуць кастрыцу, ттоб не сарвала бура кастрыцу; канёк збіваюць з жэрдак. Гемзы Шальч. KA'HIKI м. заал. Каршун. Канік дужа зоркі, ахоціцца за мытамі. Глівін Барыс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kahik, кандрацька, канечак, канявая
27 👁