Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАІЦЦА незак. Каяцца. Я не каюся, што маладая пашла замуш. Hi кайся раня ўстаўшы, a молад ажаніўшысь. Саланое Віл. КАЙДАНЭ мн. заал. Мурашкі. Кайданэ — гэто дужыя лясныя мурашкі. Сакаляны Сакол. КАЙСТРА, КЭЙСТРА ж. Торба з палатна, сумка. Чалавек пайшоў з кайстрай. Азяраны Раг. Набраў поўну кэйстру есці ды пашоў касіць сено. Малыя Аўцюкі Калінк. КАКАЛУХА гл. КАЛАКАЛУХА КАКАРУЗА ж., КАКАРУС м. Кукуруза. Какаруза pacцець добра, пашлі какарузу палоць. Кемялішкі Астр. Какаруза расце, сарадэля. Навасёлкі Свісл. Какарус вырасце на сялос. Стральцы Шальч. КАКАРУЗІШЧА н. Поле, дзе расла кукуруза. Гані кароў на какарузішча! Вострава Маст. КАКАРУЗНІСКО н. Toe ж, што i какарузішча. Какарузніско ўзаралі. Дзяніскавічы Ганц. КАКАРУС гл. КАКАРУЗА КАКАРЭЧКІ У выразах: На какарэчкі, на какарэчках (прысесці, садзіцца, сядзець i інш.) — прысесці на кукішкі, на наскі; сядзець на кукішках, на насках. Яна на какарэчкі села, на какарэчках сядзіць. Магуны Паст. Ён поліць на какарэчках. Саланое Віл. Дыялектныя варыянты такіх выразаў: Села на какошкі; прыехаў на какошках. Старыя Смільгіні Воран. Прысела на каракучках; надаела сядзець на каракучках. Саланое Віл. На каркошкі прысела карову даіць. Гемзы Шальч. На кокашках прысеў. Галубы Маст. Чаго ты села на кокашы? Вострава Маст. На кокішкі сеў. Пацаўшчына Дзятл. Прысеў на кокішкі i пачаў даіць карову. Кіралі Шчуч. Я прысеў на кокішках i гляджу, што ён будзя рабіць. Малахоўцы Бар. Садзіцца на коркішках. Ісерна Слуц. Сядзіць на корпушках. Пасека Ст.-Дар. Сеў на кукарэчкі, прысела на кукарэчкі. Вязынка Маладз. Сеў на кукішкі. Mipaтычы Карэл. Села на кукярэчках. Мярэцкія Глыб. Прысела на куркішкі. Нізок Уздз. Села на куркішкі; на куркішках села. Жыдзевічы Іўеў. На куркішках прысесць можа. Жылі Іўеў. На куркішках села. Каўняны Гродз., Рудня Астравітая Чэрв. Сеў на куркішкі. Навасёлкі Свісл. Села на куропачкі i даіла карову. Азяраны Раг. Прысела на курпішкі ды доіць карову; ягады ішчэ бярэ на курпішках; парабірая бы-што на курпішках. Дзяніскавічы Ганц. Прысеў на куртачкі i гуляе з дзецьмі. Глівін Барыс. Сядзя на курцішках i сядзіць; на курчыках сядзеў. Бакшты Іўеў. На курачках сеў. Гайна Лаг. КАКЛЯ гл. КАФЛЯ КАКОЙ-ТА займ. Нейкі, якісьці. Тут стаяць колы с какіх-та машын. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. какой-то 'тж'. KAKOPKI, КАКОРЫ мн. кулін. Перапечкі з бульбы,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kakopki, какалуха, какля, какои, какоры, калакалуха, каркбшкі, кафля, каіцца, кбкашках, кбкашы, кбкішкі, кнйданэ, курбпачкі, кэйстра, кўкішкі, кўр, кўрачках, кўрпішках, кўрпішкі, кўртачкі, кўрцішках
14 👁
 ◀  / 729  ▶