Старонка 357
◀ / 729 ▶
купцэ прыходзілі. Да кадзе прыехаў. Дзяніскавічы Ганц. Я прышла кадзе. Кайшоўка Карэл. Кадзе прышоў з Ляхавіч. Альхоўцы Лях. 2. Праз пэўны час, хутка. Некагдзе прыдзе ён. Дзяніскавічы Ганц. КАДА прысл. Калі. Када я стала ей гаварыць, а іна: «А ты мне кушаць дасі?» Пасіене Лудз. Гаршке чыстыя, када пліта скуйной паляцца. Парэчча Гродз.; параўн. руск. когда 'тж'. КАДАСЬ-ТА прысл. Калісьці. Веялкі кадась-та былі і варфы. Ракаўскія Швянч. КАДА-ТА прысл. Тое ж, што і кадась-та. Там тарфяное балота, а када-та рэчка была. Малыя Аўцюкі Калінк. КАДАЎБ, КАДАЎП, КАДОЎБ, КАДОЎП, КАДЛУБ м., КАДАЎБА ж. 1. Вялікая бочка, выдзеўбаная з тоўстай калоды, куды ссыпалі збожжа, муку. Кадаўбэ былі дзеравяныя, поўны кадаўб жыта насыпалі. Парэчча Гродз. Кадаўб — бочка з калоды, без абручоў, рабілі з альхі. Рудня Астравітая Чэрв. З альхі даўбалі кадаўб, у нас і цяпер е. Пасека Ст.-Дар. Кадаўбы здзеланы так: серадзіну дзерава выдаўбаюць, астаецца адна абалонь. Бакшты Іўеў. Адрэжуць бутлую хвойку, пачысцяць, дно ўставяць і сорак пудоў лезла, на паўтара мэтра высакосці — і гэта былі кадаўбы. Пацаўшчына Дзятл. Кадаўп — дзеравянная бочка, сыпалі муку, дзяржалі просо, каноплі. Малахоўцы Бар. У кадаўпы сыпалі збож'е. Данілавічы Дзярж. Кадоўб выдзяўбаюць, як кадзь. Глівін Барыс. Кадоўб, у ім муку і розную пашню дзержаць. Малыя Аўцюкі Калінк. Кадоўп — на збожа, велькі ён, выдаўбаны. Дакудава Лід. Кадлуб — бочка, выдлубаная з калоды, на муку, семя. Жылі Іўеў. Адна кадаўба і другая — дзве кадаўбы было, у адну сыпеш жытнюю муку, а ў другую — субар. Азяраны Раг. 2. Вулей, калода для пчол. Кадаўб — вуляй, кадаўбы пешняй рабілі. Азяраны Раг. Кадаўбэ выдоўбывалі долатам і пешняй і на дзераве ставілі кадаўбэ — уляе такія. Парэчча Гродз. Кадаўп як уляй. У папа былі пчолы ў кадаўбох. Дзяніскавічы Ганц. 3. Бочачка, куды злівалі мёд. Рабілі кадаўбы з галешыны на м'ёт. У нас м'ёт быў у двух кадаўбох. Дзяніскавічы Ганц. У кадлубы злівалі мёт. Жылі Іўеў. Мёт з кадлубоў выбіралі і ставілі ў печку. Навасёлкі Свісл. 4. Бочка без дна, устаўленая ў крыніцу. Бацька кадоўб уставіў у крыніцу — і бралі воду. Вецярэвічы Пух. КАДАЎБЕРКА ж. Тое ж, што і кадаўб 2. Кадаўберка — стаячы вулей. Данілавічы Дзярж. КАДАЎБЧЫК, КАДОЎБЧЫК, КАДОЎПЧЫК м. памянш. да кадаўб 1. Гнілую альху вычашчалі і кадаўбчык з альховага дрэва рабілі. Рудня Астравітая Чэрв. У ка-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 729 ▶