ДАЧКА ж. тэкст. Від баваўнянай тканіны. З дачкі просцінаў чатыры пашыла. Дакудава Лід.
ДАЧУШКА ж. памянш.-ласк. да дачка. А можа дачушка будзіць? Саланое Віл.
ДАЧЧАНІЦА ж. Тое ж, што і дачанка. Мая даччаніца замужам. Гемзы Шальч.
ДАЧЧЫН, ДАЧЫНЫ прым. Які належыць дачцэ. Даччыны пецяра дзяцей. Дакудава Лід. Дачыны дзеці. Саланое Віл.
ДАЧЭКАЦЬ зак. Дачакацца. Дачэкаем зімы. Крынкі Крын.; параўн. польск. doczekać 'тж'.
ДАЧЭСНЫ прым. Часовы. Як жывеш, не думаеш, што жыццё не вечная, а дачэсная. Солы Смарг.
ДАШЧУРАЧКА ж. памянш. да дошка. Там дашчурачка ляжыць, прынясі яе сюды. Дашчурачкі, з іх вёдры рабілі. Валынцы В.-Дзв.
ДАШЧУРКА ж. памянш. да дошка. Адна дашчурка ляжыт. Дашчуркі ў калёсах замошчаны. Валынцы В.-Дзв.
ДАЯДА м. і ж. Назола. Ну і даяда ты! Мярэцкія Глыб.
ДАЯДЛЫ прым. Дакучлівы, назойлівы. Піскляты такія даядлыя, будуць лесці, кап карміў. Мярэцкія Глыб.
ДАЯРКА ж. Даярка. Матка даяркай ходзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Там яна даяркай рабіла. Лоск Валож. Даяркай робіць. Ліпнікі Вільн.
ДБАЦЬ незак. Клапаціцца, турбавацца. Больша дачка дбая. Паляцкішкі Воран. Хлеб добры спячы — трэба дбаць, дзяжу ў добрым стане дзяржаць. Кудзялянцы Шальч. ◊ Ня(ні) дбая — не звяртае ўвагі. Я натта ні дбала. Солы Смарг. Ня дбая, як ест — так добра. Жылі Іўеў. Гуся ляжа на снех і ляжыць, ні дбая нічога. Кіралі Шчуч.
ДВА ліч. м., ж. і н., ДЗВЕ ж. і н., ДВЫЙ м. 1. Два, дзве. Да двох рас плацілі. Паляцкішкі Воран. З двама хлопцамі прышлі. Крынкі Крын. Два вёдры. Судэрва Вільн. Два дзярэўні — і саўсём начай гаворац累. Быстрыца Астр. У двох бабоў пытала. Крынкі Крынк. У яе дзве дачке тут замужам. Навасёлкі Свісл. Мае дзве дзяўчаткі прышлі. Паляцкішкі Воран. Дзвямамі рукамі ткуць у кроснах, у варстаце — адной. Дакудава Лід. Дзве кіломатры. Міратычы Карэл. Цераз дзве хаці. Альхоўцы Лях. Дзве карыта наліла. Мсцібава Ваўк. Прыслаў дзве пісьме. У дзвёх местах пераяжджалі дарогу. Вецярэвічы Пух. Як двый абгараў, тады грыку пасеяў. Паляцкішкі Воран. 2. у знач. прысл. двох, двух; дзвёх, дзвюх. Удвух; удзвюх. Мы двох рабілі на яе. Кіралі Шчуч. Двух мы малацілі. Стральцы Шальч. Пашлі мы дзвёх туды. Міратычы Карэл. Мы дзвёх былі ў адной хаце. Альхоўцы Лях. Цяпер дзвёх асталісь. Лісна В.-Дзв. Яны дзвюх паехалі ў горат. Вялікія Нястанавічы Лаг. 3. у знач. зб. ліч. двох, двух; дзвёх,
80 👁