Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
дзвюх. Двое. Бабы ўсе па двох жнуць. Іх двох ці трох было. Паляцкішкі Воран. 1х было двох. Жылі Іўеў. Двох сыноў былі на вайне. Альхоўка Навагр. Падойдуць двох-трох ваўкоў у вёску. Альхоўцы Лях. Нас было двох хлопцаў i трох дзевак. Вецярэвічы Пух. Нас двух было. Стральцы Шальч. 1х дзвёх засталося. Лісна В.-Дзв. У яе дзвёх дзяўчатак ат першага мужа. Вострава Мает. Дзвюх дзевачак ішло. Ракаўскія Швянч. ДВАГО'ДШ, ДВУГО'ДШ прым. Двухгадовы. Двагодня цялушка. Вялікія Баяры Шчуч. Двагодня цялушка можа ўжо i пабегаць. Кдралі Шчуч. Двугодні конік. Дакудава Лід. ДВАЗГМАК, ДВУЗГМАК м. Маладняк, які пражыў дзве зІмы. Двазімак — малады конь. Малахоўцы Бар. Кабыла здохла, астаўса малады конь, двазімак, ніпрывучаны. Номікі Бабіц. Мая Раба тэраз будзе двузімак. Грыкені Вільн. ДВАІ'МА гл. ДВО'Е ДВАГХ гл. ДВО'Е ДВАЙГА', ДВАЙГУ', ДВО'ИГУ зб.ліч. Двое.Аддавалі да двайга [цялят] на пракорм. Мсцібава Ваўк. Трыццаць рублёў як ніц на двайга. Кіралі Шчуч. Двайгу нас было. Навасёлкі Свісл. Ужо кінуў двойгу i жывіце, як хочаце. Масілавічы Сл. ДВАЙГУ' прысл. Удваіх. Двайгу ездзілі ў госці. Пацаўшчына Дзятл. Дрова i то двайгу пілуюць. Бершты Шчуч. Хлапчак быў, жылі двайгу. Мы двайгу былі з братам, двоя нас было. Кіралі Шчуч. Жылі двайгу. Навасёлкі Свісл. ДВАИНГК м. Сетка для лоўлі ракаў. Двайнік— такая сетка, удваіх лавілі ракаў. Магуны Паст. Пат кроўш патсуваіш двайнік. У двайніку tetni, выкопваюць c каранём дрэва. Кураполле Паст. ДВАЙНЮКІ' мн. Двайняты. Двайнюкі радзіліся. Кураполле Паст. Двайнюкі ў маей дачкі, два хлопчыкі. Саланое Віл. У той гот у мяне двайнюкі радзіліся. Ракаўскія Швянч. ДВАЙНЯ'ТНІКІ мн. Toe ж, што i д в a й н ю кі. Двайнятнікі былі ў яе. Вецярэвічы Пух. ДВАЙНЯ'ТЫ мн. Toe ж, што i д в а й н юк і. Двайняты ёсь. Груздава Паст. У яго былі двайняты. Ахрэмаўцы Брасл. ДВАН гл. ДЫВА'Н ДВАНА'СТКА ж. Від малой укладкі снапоў на полі. Ставіцца na дванаццаць снапоў у дванасткі. Парэчча Гродз. Дванастка снапоў пакрываецца снапамі. Крынкі Крын. ДВАНА'СТЫ ліч. парадк. Дванаццаты. Ягонай дочкі дванасты гот. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. dwunasty тж'. ДВАНАСЦЕЦЁРА зб. ліч. Дванаццадера. Мела дванасцецёра дзяцей. Снягяны Смарг. ДВАНА'СЦЯ ліч. Дванаддаць. У некаторых валока была дванасця гактараў. Солы Смарг.; параўн. польск. dwanascie 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

двагодш, дваіма, двоигу, двугодш, дыван
4 👁
 ◀  / 729  ▶