Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
страва Мает. Была вяліка таполя, помню, прылеціць на тую таполю тры зязюлі. Альхоўцы Лях. Зязюля ляцела, але не кавала. Баброўнікі Гарад. V Як будзіш пры грашах i с хлебам i пачуіш зязюлю, тады будзіій мець хлеп i грошы — народная прыкмета. Кураполле Паст. ЗЯЛЕ'ЗА гл. ЖАЛЕ'ЗА I ЗЯЛЕ'ЗНЩА ж. Жалезная шчотка. Зялезніца з набітых цвякоў, ёй чэшуць лён. Магуны Паст. ЗЯЛЕ'ЗНЫ гл. ЖАЛЕ'ЗНЫ ЗЯЛЕ'ШВА н. 1. Недаспелая садавіна. Наясіся зяленіва i памрэш. Старое Сяло Зэльв. 2. Ціна. Зяленівам пацягнуўшы зада. Старыя Смільгіні Воран. ЗЯЛЕ'НЬІ СВЁНТКІ мн. рэліг. Сёмуха. На зялены свёнткі ўбіраюць хату бяроскай. Быстрыца Астр. ЗЯЛЕ'НЯ н. Тое ж, што i з ё л л е 1. Зяленя прынясла. Альхоўка Навагр. ЗЯЛЕ'ПАЦЬ незак. экспр. Ціўкаць, пішчаць (пра куранят). Зялепаюць ходзячы. Граўжышкі Ашм. ЗЯЛЕ'ПУХА, ЗЯЛЁПУХА ж. 1. Тое ж, што i з я л ё н i в а 1. Што ты зялепуху даеш! Навасёлкі Свісл. Што ты рвеш гэтыя зялепухі?! Рудня Астравітая Чэрв. Нейкія зялёпухі стаялі ў кашолцы. Парэчча Гродз. 2. Тое ж, што і з я л ё н і в а 2. Зялепуха стаіць у затоках. Граўжышкі Ашм. 3. перан. Малакроўны чалавек. Зялепуха ты, белая, як палатно, есці болын трэбо. Стральцы Гродз. ЗЯЛЕ'СКО н. памянш. Жалезца. Зялеско пастаўлена ўдаўшкі. Дзяніскавічы Ганц. ЗЯЛЁНАЯ ВАРСУНА ж. Сіваграк. Зялёную варону ў лясу ўвідзіш. Пасіене Лудз. ЗЯЛЁНКА I ж. Зялёная маса, корм для жывёлы. Зялёнку возяць у завот i муку робяцъ. Ёдлавічы Брасл. Зялёнка прывезена каровам. Рагулішкі Даўг. ЗЯЛЁНКА II ж. мед. Брыльянтавая зелень. Цяпер зялёнкай красяцъ. Рагулішкі Даўг. ЗЯЛЁНКІ, ЗЯЛЯ'НКІ, ЗЕЛЯ'НЬКІ, ЗЯЛЯ'НЬКІ, зэЛЯ'НЬКІ мн. Toe ж, што i з e л я н I ц ы. Па выгалках зялёнкі растуць. Кіралі Шчуч. Зялёнкі добро саліць. Стральцы Гродз. Зялёнкі — асенія грыпкі. Мсцібава Ваўк. Зялёнкі, подзелёнькі растут восенню. Лука Нараўк. Зялёнкі соляць у цабэрак дубовы. Зялёнкі перамывалі. Баброўнікі Гарад. Зялянкі — зялёныя, падзялянкі — сталёвыя. Солы Смарг. Зелянькі ў лесе растуць. Навасады Вільн. Зялянькі на зіму марынуюць. Кудзялянцы Шальч. Зэлянькі — асеннія грыбы. Стральцы Шальч. ЗЯЛЁПУХА гл. ЗЯЛЕ7ПУХА ЗЯЛО' н. Насенне траў. Ад усякіх зёлак, ат усякай травы зяло адлятая. Гайна Лаг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жалеза, жалезны, зялеза, зялезнща, зялезны, зяленьі, зялепаць, зялешва
2 👁
 ◀  / 729  ▶