Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЗНГШЧЫЦЦА зак..Вынішчыцца. У вайну дабро знішчылася. Солы Смарг. ЗНГШЧЫЦЬ зак. Вынішчыць. Скасавалі, знішчылі ўсё [у час вайны]. Грыкені Вільн. ЗНО'ЗА ж. 1. Toe ж, што i з а н о з а 1. Калі валамі гаралі, знозы ў вярмо засаджвалі, штобы вол ні вылазіў з вярма. Навасёлкі Свісл. 2. Спецыяльная рамка ў ляжачым калодачным вуллі. Да знозы вуза прыкраплялася. Старое Сяло Зэльв. ЗНО'САК м. Маленькае, звычайна апошняе, яйка, знесенае курыцай у сезоне. Зносак — маленькае яйко. Паляцкішкі Воран. Зносак знясла. Ліпнікі Вільн. Зносак — маленько яйко. Воўкуш Ліпск. ЗНО'СІЦЬ незак. 1. Вытрымліваць, пераносіць. Не магу зносіць: кажды дзень рубэль бярэ. Паляцкішкі Воран. 2. УплятаЦь у валасы. У сваёй галаве зносіла стушкі. Дакудава Лід. ЗНОУ прысл. Ізноў. Зноў прыехалі ўнукі. Стральцы Гродз. ЗНО'ШАНЫ дзеепрым. перан. Аслабелы, састарэлы. Зношаны чалавек. Ахрэмаўцы Брасл. ЗНУ'ДЗІЦЬ зак. 1. безас. Вырваць. Знудзіла яго. Пацаўшчына Дзятл. 2. Абрыднуць, апрыкрадь. Як панясе цітрадзій правяраць, яна там знудзіла яго прама, гаварыў. Дакудава Лід. ЗНУ'ТКІ мн. Здзекі* Воны надо мною знуткі выробляют. Курашэва Чыж. ЗНЭ'НДЗІЦЦА зак. Збяднець, згалець. Знэндзіўся чалавек. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. zn§dnieć тж'. ЗНКУХАЦЬ зак. 1. Вынюхаць, пазнаць па паху. Як лісіца знюхала, пусць будзіць i завеена ветрам, яна вазмець. Ахрэмаўцы Брасл. Як толькі знюхалі каровы кроў, ляцяць цэлай стадай i крычаць. Малькуны Ігн. 2. перан. Заўважыць. Такую знюхаюць кавалеры. АхрэмаўцььБрасл. ЗНЯВЕ'ЧАЦЬ зак. Сапсаваць. Ніткі знявечала, зоцутала іх. Старыя Трокі Трак. ЗНЯВГДЗЕЦЬ, ЗНЯВІ'ДЗІЦЬ зак. Зненавідзець. Знявідзела мужыка. Я сябе знявідзела. Міратычы Кдрэл. Сын знявідзеў мацеру. Вецярэвічы Пух. Ён жонку знявідзіць. Лісна В.-Дзв. ЗНЯНА'ЦКУ прысл. Toe ж, што i з м i н а ц к y. Ен прыехаў знянацку. Крыкунуў знянацку i спужаў. Ністанішкі Смарг. Знянацку наляцеў. Крэва Смарг. ЗНЯСЦГ зак. Знесці будынак. Хочуць знясці хату. Стральцы Шальч. ЗНЯСЦІ'СЯ гл. ЗНЕ'СЦІСЯ ЗНЯ'ЦЦА зак. 1. Узняцца (пра вецер). Вецер зняўся, веча/? зімны. В 'юга знялася. Старыя Трокі Трак. 2. Вырасці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вечаі, збцўтала, знесціся, зноза, знудзіць, знэндзіцца, знявечаць, знясціся
13 👁
 ◀  / 729  ▶