Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЗНЕГАДНЕ'ЦЬ зак. Счарсцвець, засохнуць. Батоны, булкі знегаднелі, есці не магу. Бакшты Іўеў. ЗНЕ'ЖЬІЦЬ зак. Зрабіць пяшчотным. Ня знежыш ты эта імя! Беразіно Докш. ЗНЕНАЧКУ' прысл. Знянацку. Зненачку сеніком пусціў i спалохаў воўка. Старыя Смільгіні Воран. ЗНЕРВАВА'ЦЦА зак. Стаць нервозным. Нермасць бярэ, знервавалася. Гемзы Шальч. ЗНЕ'СЦІ зак. Аднесці вадой. Вада мене знесла далёка. Ахрэмаўцы Брасл. ЗНЕ'СЦІСЯ, ЗНЯСЦІ'СЯ зак. Устанавідь сувязь, звязацца. Яна з ім знеслася. Крэва Смарг. Яны знясліся, i ён у apмію пашоў. Груздава Паст. 3 адной дзеўкай знёсся. Крэва Смарг. ЗНЕ'ЧАУКУ, ЗНЯЧЭ'УКУ, ЗНЕЧА'ЙКУ прысл. Тве ж, што i з н е н а ч к ў. Знечаўку пашоў дошч. Прыдзе хто знечаўку? Альхоўцы Лях. Знячэўку прыехаў. Пацаўшчына Дзятл. Знячэўку яе ўбачыла. Малахоўцы Бар. Знечайку наляцеў на яе i стаў біць. Кіралі Шчуч. ЗНІВЕФЫЦЦА зак. Згубіць давер'е. Ты ж зніверылася, i цябе ніхто на кватэру ня возьмя. Солы Смарг. ЗНГЖЫЦЦА зак. 1. Знізіцца. Як сонца зніжыцца, дзеўкі пяюць. Саланое Віл. 2. Стаць ніжэй ростам. Зніжылася я: зношаецца чалавек. Рудня Астравітая Чэрв. 3. перан. Наляцець на што-н., успароцца. Лятая дзіця, яшчэ зніжыцца на paжон. Альхоўцы Лях. 4. перан. Адстаяцца (пра малако). Maлако зніжылася. Вялікія Баяры Шчуч. ЗНГЗАК м. Адзенне, надзетае адно на другое. Знізак — кажух з армяком злучалі i насілі. Янова Рас. ЗНІЗА'ЦЬ зак. Нанізаць. Трэба пацяркі пабраць i на нітачкі знізаць. Як прынясеш з лесу грыбы, то на лазінку зніжуць i ў печ. Кдралі Шчуч. Знізаў рыбу на жылбуць i нясе дахаты. Старыя Смільгіні Воран. Знізаў рыбу на дубец. Жылі Іўеў. ЗНІ'КНУЦЬ зак. 1. Прапасці. Знік, ужо няма. Груздава Паст. Шла, шла i знікла. Кураполле Паст. 2. Выпарыцца, высахнуць. Спірт знік з бутылачкі. Едлавічы Брасл. V Kan ты знік! Груздава Паст. Бадай ты знік! Кураполле Паст. ЗНІТО'УВАЦЬ незак. тэх. Зварваць, спайваць. Аблівалі растворам трубы грубыя i знітоўвалі. Гемзы Шальч.; параўн. літ. niłŭoti заклёпваць'. ЗНІЦЕ'ЦЬ зак. Вырасці кволым (пра расліны). Буракі ўсе зніцелі. Валынцы В.-Дзв. Aŭ, як зніцелі буракі, апалоць трэба, зніцела ўсё ў гародзе! Саланое Віл. Буракі зніцеліt травой зараслі. Мярэцкія Глыб., Беразіно Докш. Бульба зніцела, ценькая. Малькуны Ігн. Картофля пад ліпамі з канца гароду зніцела. Альба Нясв. 21. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

давере, знегаднець, знежьіць, знервавацца, знесці, знесціся, знечауку, знясціся, знячэуку, знікнуць, знітоуваць, зніцець
8 👁
 ◀  / 729  ▶