мадэруе ў кусты, глядзі — убіўшыся ў жыта. Даходны кот, муся далесць хоць куды. Гемзы Шальч. ДАХО'УВАЦЬ незак. Даглядаць. Дзеці матку будуць да смерці дахоўваць. Бакшты Іўеў. I ДАХО'УКА ж. Чарапіца. Дахоўка— чым крыюць хаты: накладаецца ат парубіны да парубіны. Стральцы Гродз. Дахоўку на страху купіла. Дакудава Лід. Дахоўкай пакрылі крышу. Дахоўка настывав. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. dachowka тж'. ДАХТАРЫ'ЦА гл. ДАКТАРЫ'ЦА ДАХТСУРКА гл. ДАКТОФКА ДАХТУ'РКА гл. ДАКТО'РКА ДАЦІМНА' гл. ДАЦЯМНА' ДА'ЦЦА зак. 1. Стукнуцца, ударыцца. Ап камень далася i нагу збіла. Жылііўеў. Плячыма, грудзіма даўса. Даласа галавою. Вострава Мает. Плячыма даласа. Альхоўка Навагр. Доўся аб землю камянь. Малыя Аўцюкі Калінк. Як падаў, даўся спіной аб цвёрдае. Кузьмічы Люб. 2. Памерці; здохнуць (пра жывёлу, звера). Папала на такім месцы, што ён даўся. Там ён i даўся. Каля нуры далася ваўчыца. Рыбчына Віл. 3. перан. Хутка пабегчы. Яны як даліся ў кусты! Кудзялянцы Шальч. 0 Дацца ў знакі — даняць, дапячы. Hy i далася ш у знакі мне гэта пасада! Оцкавічы Паст. ДАЦЬ зак. 1. Даць. Мы дамо поўбулкі хлеба. Новікі Гродз. Дадзём грошы, хлеба. Ахрэмаўцы Брасл. Далі рэшты мне. Вялікія Баяры Шчуч. Хлопцы далі яму грошы. Альхоўцы Лях. Ня доў яму гною. Вецярэвічы Пух. 2. Прынесці ў дар. Карову далі на васэля. Старыя Трокі Трак. 3. Аддаць у карыстанне. На полі нам далі гарот. Кемялішкі Астр. Сыном дзве}саты далі. Саланое Віл. Кварціру ім далі добрую. Солы Смарг. 4. Заплаціць. За коня дав тышчу злоты. Курашэва Чыж. 5. Накарміць. Курам нада даць. Груздава Паст. Далі карові. Граўжышкі Ашм. Дай гусям, есці хочуць. Вострава Маст. Парасяткам daci. Паляцкішкі Воран. Далі пойлы. Чычалі Швянч. 6. Задаволіць патрэбу ў чым-н. Ей далі работу. Стральцы Шальч. Аднэй дадзём мейсца. Гемзы Шальч. 7. Дазволіць, зрабіць магчымым. Гот, другi не дасць на бок лехчы. Новікі Гродз. Не дадзіцё з'есці. Лоск Валож. Мы табе не дамо заснуць. Альхоўка Навагр. 8. Ударыць. Луску абтаўчэш з ячменю, дасі, дасі, так таўчэш. Малацілі цапамі, так бухбух, тры разы дасі. Грыкені Вільн. 9. Пакараць, набіць. Яна ўжэ табе як дасць, то дасць! Гемзы Шальч. 10. Падзяліцца алошнім кавалкам. Паміркуецца з паследнім, ад роту дасць. Ухвала Круп. И. Лінуць вады на гарачае каменне. Было так: у лазні духу дадуць i прудзіць адзёжу. Солы-Смарг. 12. 3 розным! назоўнікамі ўтварае спалучэнні ca значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Дала капляў, ляхчэй стала
Дадатковыя словы
дактарыца, дакторка, дахоуваць, дахоука, дахтарыца, дахтурка, зесці
7 👁