ДАУЧА'СУ прысл. Своечасова. Глядзіця, хлопцы, даўчаcyl Ракаўскія Швянч. ДАФАКТО'ВЫ прым. Раздураны, шкодны. Дафактовы народ, гэтыя дзеці: неакуратны, усё шкодзя, моцна гаварыць. Гемзы Шальч. ДАХ I м. Страха. Дах даўней крылі саломай, у нас дах апкрыты шыфярам. Едлавічы Брасл. Пад адным дахам усё зроблена, увесь будынак. Малькуны Ігн. Дах крылі саломай. Старыя Трокі Трак. На крохвы кладуць грабясты дах, а на дах — салому. Грыкені Вільн. ДАХ II выкл. Бах. Цецераў махнуў крыламі, кап ляцець, але я дах! — выстраліў. Журыхі Віл. ДАХАВА'ЦЬ зак. 1. Дагледзець. ён дахаваў да смерці [бацькоў]. Граўжышкі Ашм. Бацьку дахавала да смерці. Саланое Віл. За маё дабро i чужы дахавая да смерці. Кудзялянцы Шальч. 2. Пракарміць. Кап сваю карову дахаваць! Лоск Валож. ДАХАДЖА'ЛЫ прым. Слабы, кволы. Дахаджалыя мужчины были Каторы дахаджалы галуб, таго вазьмець котка. Саланое Віл. ДАХАДЗГЦЦА незак. Даводзіцца кім-н. каму-н. Мы дахадзіліся сроства, i нада была разрашэнія ў кансістэрыі [на вянчанне]. Філіпаўцы Красл. ДАХА'ТЫ, ДАХА'Т прысл. Дадому. Забрала курэй дахаты. Лісна В.-Дзв. Тут быў Тядровіч, дваццаць гадоў боты насіў, толькі ў касцеля пабудзя ў ботах, скіня боты, ідзе дахаты. Жылі Іўеў. Салунька, ідзі дахаты, у цябе дзеціі Рагулішкі Даўг. Ішла дахаты. Ністанішкі Смарг. Прышла яна дахаты. Талейкі Швянч. Будзя занатта позна дахаты ехаць. Гемзы Шальч. Прыехаў дахаты з пустым возам. Кіралі Шчуч. Ідзі дахаты, чаго ты будзеш стаяць! Мсцібава Ваўк. Ішлі ўдзень дахаты. Альхоўка Навагр. Ідзі дахат, цябе чакаюць! Стральды Гродз. ДАХВАЦІ'ЦЦА зак. Успомніць, здагададца. Чуць дахвацілася, як зовюць гэту траву. Я дахвацілася i сказала. Ахрэмаўцы Брасл. ДАХО'ДЗІЦЬ, ДАЙХО'ДЗІЦЬ незак. 1. Дасягаць якога-н. месда. Даходзіць да дарогі, а там чалавек ляжыць. Стральцы Гродз. Дайходзіць да плоту. Міратычы Карэл. 2. перан. Разумедь. Не хватаіць у яго, не даходзіць усяго, як людзі. Індра Красл. 3. перан. Разбірацца. Сталі даходзіць гэта дзела. Івашкаўды Смарг. ДАХО'ДНЫ прым. 1. Настойлівы, напорысты, настырны. Во якая даходная, пашла ў ягады. Граўжышкі Ашм. 2. Шкадлівы, памаўзлівы. Даходная карова, у шкоду панадзілася. Дакудава Лід. Даходная карова, не пільнюя стады, а так
Дадатковыя словы
даучасу, дахваціцца, даходны
5 👁