Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
скавічы Ганц. 3. Азімы. Зімная рош. Дакудава Лід.; параўну польск. zimny 'халодньГ. ЗІМО'ВЫ прым. 1. Зімовы. I сплю, i сяджу, i малюся доўгай ноччу зімовай. Саланое Віл. Зімовым врэменем ставілі бучу. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Які гадуецца зімой (пра жывё~ лу). Зімовых свіней кормяць горш. Ахрэмаўцы Брасл. ЗІМО'УКА ж. Мужчынская зімовая шапка. Зімоўка i летня шапка была. Гемзы Шальч. ЗІФКНУЦЬ зак. Зірнуць, глянуць. Вы зіркнулі на нас. Яна зіркнула на цябе. Старыя Трокі Трак. ЗІРНУ'ЦЬ зак. Toe ж, што i з і р к н у ц ь. Я толькі на яга зірну. Гемзы Шальч. Я зірнуў, а яна за дзвярыма стаіць. Паляцкішкі Воран.V Зірну на хату — бярэ радась, зайду ў хату — сядзіць гадасъ. Вецярэвічы Пух. ЗІРНКУК м. Зярнятка. Зірнюкі ў коласе астаюцца, як нячыста змалоціш. Кураполле Паст. ЗІХАЦЕТДЬ незак. 1. Блішчаць, ззяць. Вот вычысціла акно, аш зіхаціць. Кіралі Шчуч. 2. Бліскаць (пра маланку). Маланка бліская, зіхаціць. Вострава Мает. ЗЛАВА'ЦЬ незак. Злавацца. ён на мяне злуець, а я на яга. Саланое Віл. Чаго яна злуець? Вялікія Нястанавічы Лаг. ЗЛАД, ЗЛАТ м. Згода. Жывуць у зладзі. Саланое Віл. ЗЛАДЗЕ'И гл. ЗЛО'ДЗЕИ ЗЛАДЗЕ'ИКА ж. перан. Шкодніца. Ну i зладзейка мая карова! Быстрыца Астр. ЗЛАДЗЕ'ЙКІ мн. перан. Кураняты, што вывеліся ўпотай.. Быстрыца Астр. ЗЛА'ДЗЩЬ зак. 1. Паладзіць. Не зладзШ яны з маткай. Кудзялянцы Шальч. 2. Прыняць правільнае рашэнне. Добра зладзыа, што пашла замуш. Саланое Віл. ЗЛАДЗЮТА' м. i ж. лаянк. 1. 3Лодзей. Ну, пападзецца мне зладзюга! Жылі Іўеў. Ат, ты зладзюга! Альхоўка Навагр; 2. Ашуканец, махляр. Зладзюга ён: падрабіў дакументы. Дакудава Лід. ЗЛАЖЬГЦЦА зак. 1. Скласціся, даць грошы на агульнуюў справу. Зложымся i купім для ўсіх. Стральцы Шальч. 2. перан. Сабрацца, прыстасавацца. Hi магла злажыцца рабіць. Ністанішкі Смарг. ЗЛАЖЬГЦЬ, ЗЛОЖЫ'ЦІ зак. 1. Надзець. Я злажыла спадніцу харошую, афтаваную. Саланое Віл. Злажы кашулюГ Злажы штаны, кап цяплей было! Дакудава Лід. Пальто нГ мяшай злажыць! Вялікія Баяры Шчуч. Трэба спаднщу злажыць. Злажыла халат, кап не так змокла. Кіралі Шчуч. Малого злажы кажу ха! Калядзічы Ваўк. Трэба злажыць на каня вобруць. Злажыла каптан. Альхоўка Навагр. Я табе, маленькая, злажу паўзуны! Злажы Лялі шапку! Альхоўцы Лях. Як чыстэ плаце зложыш, то i світу чысту нада. Смаляніца Пруж. ЗОФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

злаваць, зладзеи, зладзеика, зладзейкі, зладзщь, злодзеи, зложыці, зімоука
4 👁
 ◀  / 729  ▶