на зіму сеяць. Юралі Шчуч., Жылі Іўеў. Зімку сеюць увосень. Вострава Маст. ЗІ'МНА, ЗГМНО прысл. Холадна. Заўтра, кажуць, будзя зімна. Солы Смарг. У хлеві зімна было. Рагулішкі Даўг. У pyкі зімна. Лісна В.-Дзв. Мне ў нагу зімна. У каленкі зімна. Maгуны Паст. Зімна на дварэ. Жодзішкі Смарг. Зімна, страшна раздзявацца. Малькуны Ігн. Зімна стала — дажджу ні будзя. Граўжышкі Ашм. У ногі зімна. Старыя Трокі Трак. Зачыні акно, робіцца зімна ў хаце! Ністанішкі Смарг. Як удзень — то цёпла, як увечары — то зімна. Паляцкішкі Воран. Зімна зімою. Старое Сяло Зэльв. У хаті зімно, хоч i піеч от самого поранка паліцце. Курашэва Чыж.; параўн. польск. zimno тж'. ЗІМНАВА'ТА прысл. Халаднавата. Троха зімнавата. Старыя Трокі Трак. ЗІМНАТА' ж. Холад, халадэча. Зачыняйця дзверы, зімната ідзе! Ракаўскія Швянч. Зімната нейкая ў хаці. Ёдлавічы Брасл. ЗІМНЕ'Й прысл. Халадней. Зімней у вышэйшых хатах, сталявання вышэй. Магуны Пает. ЗІМНЕ'ЙШЫ прым. выш. Халаднейшы. Там зімнейшая малако. Ністанішкі Смарг. ЗТМНІ прым. 1. Які прызначаны для зімы. Зімняя шапка. Саланое Віл. 2. Азімы. Зімняя рош i зімняя пшаніца. Навікі Лудз. ЗГМНІК м. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. Зшнік — зімова дарога, як балотня дарога — егдзяць зімою. Дзяніскавічы Ганц. ЗІМНО' н. Холад. Яны [кураняты] зімна баяцца, як бяг руцца ў гэтыя пёры. Граўжышкі Ашм. Баюся зімна. Ністанішкі Смарг., Жылі Іўеў. Зімой такоя зімно. Солы Смарг. Здаецца, што i зімна нэма, a рукі мэрзнут. Курашэва Чыж.; параўн. польск. zimno тж'. ЗГМНО гл. ЗГМНА ЗІ'МНЬГ прым. 1. Халодны. Дзень зімны. Кемялішкі Астр. Я не люблю зімнага. Смятаны паложыш зьмнай. Темзы Шальч. Зімнай вадой змылі. Новыя Мацалі Варэн. Зімная вада. Малькуны Ігн., Навасёлкі Свісл. Восінь зімная. Зімным малаком бялілі. Будзя зімную бульбу есці. Ёдлавічы Брасл. Люхты [каля пліты] зімныя. Дзень зімны. Магуны Паст. У зімную eady трэба рукі сунуць. Печ зімная. Граўжышкі Ашм. У нас болей глінястая зямля, яна зімная, не npaграваецца. Пот пашоў зімны. Крэва Смарг. Зімнби eadoŭ тлушч змываюць. Ністанішкі Смарг. Зімной вады прынясі, хай людзі нап'юцца. Жодзішкі Смарг. У зімнди вадзе намыла ногі. Быстрыца Астр. Ваду зімную п'ець. Ракаўскія Швянч, 2. Toe ж, што i з i м н i 1. Зімна шапка для мушчын. Дзяні
Дадатковыя словы
зімнбй, зімндй, зімнейшы, зімньг, зімнўю, напюцца, пець
2 👁