Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЗБУХТАВА'НЫ дзеепрым, Зношаны. Боты гэтыя збухтаваныя. Кураполле Паст. ЗБУХТАВА'ЦЬ зак. Клеплючы, зрабіць пукатасці на лязе касы. Kacy, клеплючы, збухтаваў. Чорна Весь Касцельная Чорна-Беласт. ЗБУХТО'ВАНЫ дзеепрым. Няроўна кляпаны (пра касу). Збухтавана каса, пафалдована, як хто забыстро б'е, памаленку трэбо аццягваць. Лука Нараўк, ЗБУЯ'ЦЬ зак. Пышна разрасціся (пра расліны). Збуяла бульба, збуялі буракі. Старыя Смільгіні Воран., Жылі Іўеў. Збуяла картофля. Вялікія Баяры Шчуч. Ш палола, буракь збуялі. Стральцы Гродз. Збуяла ў саду картошка, звішала. Альхоўды Лях. ЗБЬГТАК м. Лішак. Яна хоча, кцп у яе збыткі былі, яна ўсё рупіцца i рупіцца. Кіралі Шчуч. ЗБЫТКАВА'ЦЦА, ЗБЫТКОВА'ЦІ незак. Здзекавацца. Вот збыткуяцца! Старыя Трокі Трак. Збыткуецца над жывёлай. Грыкені Вільн. Збыткавоўся ён з яе. Дакудава Лід, Але ж i збыткаваліся з яе! Пацаўшчына Дзятл. Так ён збыткаваўся ca сваёй жонкі, пярун яго хай возьме! Галубы Мает. Збыткуецца, не ўважае мачаха. Збыткуе з нас немец, Баброўнікі Гарад. ЗБЫТКАВАЧДЬ незак. Toe ж, што i з б ы т к а в а ц ц а. Што ты збыткуеш? Вялікія Нястанавічы Лаг. Паны збыткавалі з людзей. Збыткавалі [паны] з нас! Мсцібава Ваўк. Мы з яе не збыткуем. Навасёлкі Свісл. ЗБЬТТНЫЯ ДНІ мн. Апошняя квадра Месяца. Збытнымы днямы сон ні праўдзіць, толькі маладзіком. Кураполле Паст. ЗБЫЦЬ зак. 1. Прадаць. Карову збыў. Лісна В.-Дзв. 2. Старацца пазбавіцца ад каго-н. Бапка загадала дзеду, кап ёя збыў дзе патчарыцу. Падневічы Івян. Яна ш нашла сабе другога, i хацела свайго мужа збыць. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗБЭ'БНІЦЬ зак. экспр. іЧоцна ўдарыць. Ен яе збэбніў. Дакудава Лід. ЗБЭ'ЛТАЦЬ зак. Toe ж, што i з б а ў т а ц ь. Збэлтала niтак. Пацаўшчына Дзятл. ЗБЭ'НЧЫЦЬ зак. Успучыць. Ах, як мяне сёдня збэнчыло, як дуе чалавекаI Баброўнікі Гарад. ЗБЭ'РСАЦЬ зак. Скруціць, зматаць. Збэрсаіць круцёлкі лыка. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. suverti нанізаць'. ЗБЭ'СЦІЦЬ зак. Зганьбіць, зняславіць. Ты ш збэсціш Галю! Крэва Смарг. ЗБЭ'ЧЫЦЦА зак. Стаць у ваяўнічую позу. Ён збэчыўся, як казёл. Як узлуецца, то збэчыцца, не патхадзі да яго. Kipaлі Шчуч. ЗБЭ'ШТАЦЬ зак. Даць ганьбу каму-н. Мела аднаго кава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збухтаваць, збухтованы, збуяць, збыткавацца, збытковаці, збэбніць, збэлтаць, збэнчыць, збэрсаць, збэсціць, збэштаць
12 👁
 ◀  / 729  ▶