Старонка 213
/ 729
ЗАЗЯЛЕНІЦЬ зак. Запэцкаць у што-н. зялёнае. Зазяленіш хустку! Альхоўцы Лях. ЗАІГРАЦЬ зак. Пачаць іграць. Заігралі гуляць. Саланое Віл. ЗАІКАСТА прысл. Заікліва. Стаў гаварыць заікаста. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАІКЛІВЫ, ЗАІНКЛІВЫ, ЗАЯНКЛІВЫ прым. Тое ж, што і з а і к а с т ы. Ён быў заіклівы. Саланое Віл. Заінкліва дзіця. Навасёлкі Свісл. Ён заікаецца, заянклівы. Паляцкішкі Воран. ЗАІСТРЫЦЬ зак. Завастрыць. Заістрыў зуба [у баране]. Пасіене Лудз. ЗАЙГРАНЫ гл. ЗАГРАНЫ ЗАЙЗДРАВАЦЬ незак. Тое ж, што і з а в і д а в а ц ь. Хто зайздруе — хай пакаштуе, ды аглохне хутчэй за мяне. Парэчча Гродз. Мы добра жылі, нам зайздравалі. Кудзялянцы Шальч. ЗАЙЗДРОНЫ прым. Тое ж, што і з а в і д л і в ы. Зайздроны чалавек зайздруе другім, як у іх што ёсць. Вострава Маст. Зайздроны чалавек. Міратычы Карэл. Зайздроныя очы. Крынкі Крын. ЗАЙЗДРОСНЫ прым. Тое ж, што і з а в і д л і в ы. Зайздросна баба. Груздава Паст. Я была не зайздросна. Кудзялянцы Шальч. Яна не зайздросна была. Альхоўцы Лях. Зайздросны поп можа садраць. Последнюю рубашку сцяг із нішчага. Дзяніскавічы Ганц. Глядзі, а то мужык твой зайздросны. Беразіно Докш. ЗАЙМАЦЦА незак. 1. Брацца за якую-н. справу. Ён гэтым толькі і займаўся. Ахрэмаўцы Брасл. Ці я каля рыбы займаюся? Малькуны Ігн. 2. Залівацца, пакрывацца. Каля ўзвалля лух вясной займаецца, вада аш па кусты. Рыбчына Віл. ЗАЙМАЦЬ незак. 1. Закладаць, пачынаць асноўваць. Я помню, як гэтыя могліцы займалі. Саланое Віл. 2. Наймацца на работу за натуральную аплату. Людзкія бабы сена займалі: дзве капы пану, адну сабе. Гемзы Шальч. ЗАЙМІСТЫ прым. Які можа многа захапіць, заняць. Сіеты серп добры, бо займісты. Курашэва Чыж. ЗАЙМІШЧА н. Занятак. Абы было займішча чалавеку. Альхоўка Навагр. ЗАЙСЦІ зак. 1. Завітаць. Ніхто к табе ні зайдзя. Жодзішкі Смарг. Ён зайдзя. Солы Смарг. Зойдуць удвох, утрох і гаворуць. Паляцкішкі Воран. 2. Апынуцца за чым-н. Зайдзіця за мост, на гарэ — дзярэўня Шнекаўшчына. Індра Красл. 3 Апусціцца за гарызонт (пра сонца). Зайшло сонца. Ахрэмаўцы Брасл. Зайшло сонцэ ўжэ. Старое Сяло Зэльв. 4. Насунуцца, наваліцца. Крыга на крыгу зэйдзіць, стаяць гуртом крыгі. Індра Красл. 5. Пакрыцца. Возяра мохам зайшло. Магуны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁
/ 729