ЗАЗЕЛЯНЕ'ЦЦА зак. Заплеснець, пакрыцца цвіллю. Зазелянеўся сыр. Саланое Віл. ЗАЗЕЛЯНЕ'ЦЬ, ЗАЗІЛЯНЕ'ЦЬ зак. 1. Стаць зялёным. А сейчас зарасла, зазілянела. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Toe ж, што i з а з е л я н ё д ц а. Зазелянеў сыр. Ёдлавічы Брасл., Рудня Астравітая Чэрв., Саланое Віл. Зазілянеў сыр. Лісна В.-Дзв. Зазілянеў сыр, i свіні есь не будуць. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАЗГМАК. м., ЗАЗІ'МКД мн. Першыя замаразкі ca снегам; пачатак зімы. Першы зазімак, другі прайшоў, а за трэцім зіма ляжа. Рыбчына Віл. Зазімак першы, другі, a тады зіма. Мярэцкія Глыб. Сёлета рана зазімак начаўся. Глівін Барыс. Зазімак першы, зазімак другій, a з трэцяга становіцца зіма. Мішневічы Шум. Першы зазімак, другі зазімак. Рудня Астравітая Чэрв., Беразіно Докш. Зазімкі — першы снех. Індра Красл. ЗАЗГМІСТЫ прым. Благі, які дрэнна есць, пераборлівы. Худая, зазімістая карова. Граўжышкі Ашм. ЗАЗІМНЕ'ЦЬ зак. Пахаладаць. Зазімнела тады, a ён казаў, што будзіць цёпла, а я казала, што ты яшчэ адзеніш фуфайку на работу. Точна, зазімнела. Ёдлавічы Брасл. ЗАЗЛАВА'ЦЦА зак. Раззлавацца. Гэдак зазлавалася на мяне! Саланое Віл. Зазлуюцца на міне дзеці. Паляцкішкі Воран. Зазлаваўся на мяне. Ахрэмаўцы Брасл. Я зазлуюся i маўчу. Старый Трокі Трак. ЗАЗЛУ'ЦЦА зак. Тое ж, што і з а з л а в а ц ц а. Зазлулася яна на міне. Ёдлавічы Брасл. Так зазлуцца на яго! Чычалі Швянч. ЗАЗНА'ЦЬ зак. Спазнаць, зведаць, Яны нашага труда ні зазнаюць, штодня трэба бехчы на ферму. Навасёлкі Свісл. Так я зазнала гора. Лісна В.-Дзв. ЗА'ЗУБЕНЬ, ЗА'ЗУБЯНЬ м. 1. Востры выступ на чым-н. Зазубні ў плузе. Мсцібава Ваўк. У пчалы жала з зазубнямі. Рудня Астравітая Чэрв. Раньша калом рукавадзілі, калі ткалі, цяпер калоча, зазубні. Малахоўцы Бар. На пярэднім навоі калесо з зазубнямі, як ткалі, навівалася палатно. Лука Нараўк. 2. Рыбалавецкі кручок. Вудзілі вудачкай, валасня прыхіліць зазубянь крукаваты. Валасню вырывалі ў каня з хваста. Вецярэвічы Пух. Зазубні служаць, кап рыба ні зрывалася з васцей. Альхоўка Навагр. ЗА'ЗУБНЯ ж. Toe ж, што і з а з у б е нь 2. Гэтат кручок, на какой зазубні хачу, на такой чапляю. Зазубня робіцца, дзве зазубні — на адну i на другую. Темзы Шальч. ЗАЗУ'ЛЬКА гл. ЗЯЗЮ'ЛЬКА ЗАЗЫВА'ЦЬ незак. Запрашаць, клікаць. Зазывай усіх! Лісна В.-Дзв. ЗАЗЯ'БІЦЬ зак. безас. Пачаць калаціць. Зазябіло мянег вакно было адчынена. Каўняны Гродз
Дадатковыя словы
зазелянецца, зазелянець, зазлавацца, зазнаць, зазубень, зазулька, зазываць, зазябіць, зазілянець, зазімкд, зазімнець, зязюлька
3 👁