паляцеў патскакваючы. Жылі Іўеў. 2. Напасці на скаціну (пра насякомых). Як летам мухі, гілі загілявалі, то валы задралі хвасты i... Швэды Вільн.; параўн. літ. gytiŭoti шалець'. ЗАГГНУЦЬ, ЗАГГНАЦЬ зак. Загінудь. Двох ужо маладые ўжо загінулі. Альхоўка Навагр. Могуць yce загінуць. Вялікія Баяры Шчуч. Ён можыць загінаць. Мярзцкія Глыб. ЗАГЛЕ'ДЗЕЦЦА зак. Заглядзецца. Загледзелася на вас. Груздава Паст. ЗАГЛЕ'ДЗЕЦЬ зак. Угледзець, убачыць. Дома быў, a яго загледзелі i ўзялі немцы. Кураполле Паст. A ў мяне быў nepшы сын, дык i навучны быў: што ні загледзіць, дык зробіць. Багушэвічы Бярэз. ЗАГЛУПЕ'ЦЬ зак. Заглухнуць, зарасці травой. Зарасло, заглупело, цяпер ні лучыш; маладое заглупело. Дзяніскавічы Ганц. ЗАГЛУШЬГЦЬ зак. Заглушыць. Трава заглушыла буракі. Жодзішкі Смарг. ЗАГЛКУЗНУЦЬ зак. Аслізнуць. Сыр заглюс, мяса можа заглюзнуць. Глюзне, як мало насолено: вверху сліскае, запах нехарошы, грыбы могуць заглюзнуць. Мсцібава Ваўк.; naраўн. літ. sugllžti тж', sugliŭžti размякаць'. ЗАТНАНЫ дзеепрым. Загнуты. Качарэшка — палка загнана, памяшаць поліўку. Магуны Паст. ЗАГНА'НЫ дзеепрым. 1. Загнаны куды-н. Свіння загнана [у двор]. Магуны Паст. Ужо каровы загнаны. Граўжышкі Ашм. Парсюк загнаны [у хлеў]. Стральцы Гродз. Былі людзі загнаныя туды, Альхоўцы Лях. 2. Пакрыты, засыпаны чым-н. Загнана дарога пяском. Дакудава Лід. 3. Назапашаны. Былі ў мяне дзеньгі загнаныя. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАГНА'ЦЬ зак. 1. Застраміць. Загнала шчэпку ў паліц. Едлавічы Брасл. 2. Загнаць куды-н. Заганеце гусі ў хлеў i дайця есці! Кіралі Шчуч. Пачакай, заонім свіня. Быстрыца Астр. Зажэнь карову ў хлеў! Вострава Мает. Карову нехта загоніць. Альхоўка Навагр. 3. Зрабіць запас. Капейкі запасу не загнала, але ў маці адзежы ёсць. Рагулішкі Даўг. 4. Занесці, пакрыць. Загнала поле пяском пасля разліву. Дакудава Лід. О Загнаць у казіны рог — падпарадкаваць сабе. У казіны рог яна загнала чалавека. Саланое Віл. ЗАГНЕ'Т, ЗАГНГТ м. 1. Прыпечак, загнетак. Загнет у печы. Вялікі Лес Круп. Пастаў на загнеце. Янова Рас. 2. Трэскі, якія паляць у чалесніках, каб запякаўся хлеб. Загнет — трэскі паляць спераду печы, кап хлеп загнеціўся. Жодзішкі Смарг. Закінь ты загнету, хлеп ні загнеціцца, бо мала духу. Груздава Паст.Закідалі загнет, кап хлеп загнеціўся. Вялікія Баяры Шчуч. Закінь загнету, каб хлеб чырвоненькі быў. Загнет даюць — саломкі, трэсачкі, кап дух схваціўся. Саланое Віл. Хлеб як пячэцца i духу мала, то ложаць загнет. Рыбчына
Дадатковыя словы
загледзецца, загледзець, заглупець
2 👁