Гемзы Шальч. За дзесяць-адзінаццаць гадзін. Мсцібава Ваўк. 5. Пры абазначэнні пасады чалавека, роду дзейнасці. За або адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі з тв. (быць кім-н., чым-н.). Ён быў за аканома ў папа. Паляцкішкі Воран. Рабіў за каваля. Ракаўскія Швянч. Сын служыў у Германіі за шофера, абжыўся там. Саланое Віл. Станавіў яе за даярку ў калхозе. Старое Сяло Зэльв. Яна была за звінявую. Альхоўка Навагр., Альхоўды Лях. Вон сечас за секратара. Вялікі Kpacнік Пруж. Мой брат за прэдседацеля. Смаляніца Пруж. Служыў за пастуха. Бакшты Іўеў. Я ўжо за няньку пайду. Адна дачка за настаўніцу нідалёка ад Рубаняк. Груздава Паст. Выбралі за прадсядацеля. Паляцкішкі Воран. Была за няньку. Граўжышкі Ашм. 6. Пры ўказанні спецыяльнасці, прафеcii, якой авалодвае хто-н. На, за. Два лет учыўся за столяра. Навадворцы Васільк. Яе вучылі за агранома, а паставілі за брыгадзіра. Асавец Віл. За трактарыста вучыцца. Быстрыца, Кемялішкі Астр. Дачка выўчылася за настаўніцу. Ністанішкі Смарг. Пашоў за ўрача вучыцца. За лабаранку наўчылася. Мсцібава Ваўк. Вучыцца за трактарыстаў. Ракаўскія Швянч. Вучыцца за інжынера. Сакаляны Сакол. Будэ вучыцця за якога тракторіста, за шохвыра. Дзмітравічы Кам. 7. Пры абазначэнні асобы, якая выступае ў якасці каго-н. За або адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі з тв. За жонку возьме. Паляцкішкі Воран. Я ў іх за матку. Груздава Паст. Я не люблю за няньку быць. Лісна В.-Дзв. Яна за хазяйку была. Саланое Віл. За хазяйку была, усе давяралі мне. Вецярэвічы Пух. 8. Пры параўнанні, супастаўленні каго-н., чаго-н. з кім-н., чым-н. За, чым. Яна высокая за мяне. Асавец Віл. Бульбачка за ўсё смачней. Груздава Паст. Яна малодша за мяне. Старыя Смільгіні Воран. Меньшая хітрэе за большей. Саланое Віл. Хуже за асінавыя дровы нет. За ўгораша жырнее рыбы нет. Яна маладзее за яго на лет дзесяць. Ахрэмаўцы Брасл. На сем гадоў старей за мяне. ён лепшы за другія. Альхоўка Навагр. За ўсіх мая дзеўчына найлепша. Сакаляны Сакол. Аліва смашнейша за алей. Номікі Бабіц. 9. Пры параўнанні па ўзросту. На. Она за десыть літ молочча. Дзмітравічы Кам. 10. Пры абазначэнні асобы, за якую бярэцца ці не бярэцца адказнасць. Я не бяруся за Юрку, а Зося робіць добра. Магуны Паст. 11. Пры параўнанні дзейнасці аднаго з дзейнасцю іншых. Труцень за тры пчаліны з'есць. Саланое Віл. 12. Пры абазначэнні прадмета i месца, за межы якіх накіроўваецца або за межамі якіх знаходзіцца прадмет. За. Я пашла за парох. Груздава Паст. Чаго за свет ехаць да радні? Дакудава Лід. 13. Пры абазначэнні асобы, якая выступае жаніхом. Ідзі за Юзіка! Індра Красл. 14. Пры абазначэнні часу, эпохі, асобы, з'явы, у бытнасць, перыяд дзейнасці якіх адбываецца што-н. Пры. За Польшчу жылі. За Польшчу войтам быў. Зям12. Зак
Дадатковыя словы
зесць, зявы
3 👁