Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
выціскаюць з вашчурын, a жэмухі ператапляюць — i на ваду. Азяраны Раг. ЖЭНЕ'Ц гл. ЖНЕЦ ЖЭНГЦЬ незак. Надзяваць а дно на другое. Як сцюдзіна, жэнюць рукавы. Старыя Смільгіні Воран. ЖЭ'НСЫ мн. Вейкі. Жэнсы велькі. Паляцкішкі Воран. Жэнсы — што на глазах. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. rz§sy тж'. ЖЭ'НШЧЫНА, ЖЭ'НШЧЫЗНА, ЖЭ'НЧЫНА ж. Жанчына. Устаючы i кладучыся, гэта жэншчына плача па дзецях. Альхоўка Навагр. Асталася ўдавой, яна — перажытая жэн~ шчына. Старыя Трокі Трак. Жэншчызна тут жила. Старыя Смільгіні Воран. 3 намі паедзщъ жэншчызна. Стракішкі Трак. Не распісувайся з гэтай жэнчынай. Паляцкішкі Воран.; параўн. руск. женщина тж'. ЖЭРАБЕ'Ц м. Тое ж, што i ж а р а б ў к. Конь пакладаецца, а жэрабец не. Баброўнікі Гарад. ЖЭ'РГАЦЬ, ЖАФГАЦЬ, ЖЫ'РГАЦЬ незак. 1. Пераступаць (праз каго-н., што-н.). Жэргае, пераступае, спаць не дае. Магуны Паст. Чаго ш лёх пад ногі, я буду хадзіць, цябе жэргаць. Граўжышкі Ашм. Жэргай праз граду, ды не стапчы! Галоўні Воран. Жэргай, ды не ўпадзі. Грыкені Вільн. Ня жэргай, а то ня будзя расці малы. Ракаўскія Швянч. Што жэргаеш праз дзіця? Старыя Трокі Трак. Вядро піражыргнула i пашла; не нада жаргаць. Мярэцкія Глыб. Жаргайця праз мяне! Лісна В.-Дзв. Праз ланцюг не можна жаргаць. Малькуны 1гн. Што ты мяне жыргаўf атступай назат! Вялікія Нястанавічы Лаг. Парох піражыргнуў; ня трэба жыргаць. Саланое Віл. 2. Пералазіць. Жэргае туды-сюды прас плот. Жылі Іўеў. Жэргала праз плот i парвала сукенку. Старыя Смільгіні Воран. 3. Скакаць праз што-н., каго-н. Hi жэргайця! Жэргаюць дзеці адзін праз другога. Старыя Трокі Трак. Жэргай праз мяне! Чычалі Швянч. 4. Ступаць, крочыць. Жэргае сабе памалу. Быстрыца Астр. Я пяшком жаргаў туды. Кураполле Паст. Жнргай сабе — ня стой! Магуны Паст. 5. Мераць крокамі. Я жэргаў, правяраў шагамі. Темзы Шальч.; параўн. літ. žergti 'пераступаць, хадзіць'. ЖЭ'РДАЧКА, ЖО'РДАЧКА, ЖО'РТОЧКА ж. памянш. да ж э р д к а. У лазні лён на жэрдачкі паставім i сушым. Новыя Мацалі Варэн. Жэрдачку прыб'еце. Кемялішкі Астр. Жэрдачка ля печы. Рудня Астравітая Чэрв. A ў лазні жордачкі; павесь, што табе трэба, на жордачкі. Кураполле Паст. Отложы жорточку. Горек Бяроз. ЖЭРДЗЬ, ЖЭРЖДЗЬ, ЖЭРЦЬ, ЖЭРСЦЬ ж. Toe ж, інто i ж э р д к а. Лата, як жэрдзь. Прынясі адну жэрдзь. Грыкені Вільн. Жэрждзі ліжаць, нада плот загарадзіць. Мя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жордачка, жорточка, жэнец, прыбеце
9 👁
 ◀  / 729  ▶