Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЖУР АЛО' гл. ЖАР АЛО' ЖУРА'У, ЖУРА'УЛЬ гл. ЖУРАВЕ'ЛЬ ЖУРА'УКА ж. Калодка з адтулінай у верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца млён. Жураўка— дзе млён устаўляецца. Дакудава Лід. Жураўка ест, кап млён дзяржаўся. Каўняны Гродз. ЖУРА'Ф м. Toe ж, што і ж о р а в е л ь І І. У студні тоўставаты жураф перакладаецца, да яго прыкрэплена свіршня. Старыя Трокі Трак. ЖУРБА' ж. Toe ж, што i ж а б у р а. Пайду спускаць журбу ў свіней. Вялікія Баяры Шчуч. ЖУ'РКА эю. 1. Тое ж, што i ж ур 1. Журка рабыася з крыві, жытняй мукі, а хто хлеп крышыў, вараць мясны расол, а потым заліваюць кроўяй з мукой. Журка падкісленая. Жодзішкі Смарг. Журка з жытнёй мукі, з грыбамі, заквасіць. Чычалі Швянч. Брасаюцъ грыбкі, немношка мукі, перцу, луку — i гэта журка. Хлеб зарашчынялі, рашчыну разбалталі, кіпятку — i гэта журка. Темзы Шальч. Журка кіслая з расчыны. Быстрыца Астр. 2. Тое ж, што i ж а бур а. Антось скупаўся ў журцы на кароўніку. Навое рэткі, як журка. Быстрыца Астр.; гл. жур. ЖУРЛГВЫ прым. Тое ж, што i ж у д л і в ы. Журлівы быў бацька ■— як што, дык бурчыць i бурчыць. Галубы Мает. Журлівы чалавек — жудзіць i жудзіць; не трэба табе ўжо жудзець. Саланое Віл. Журлівы ён — у сё не так яму. Кураполле Паст. Журлівая баба такая. Лісна В.-Дзв. ЖУРМА'Н м. Хітрун. Журман гэты ўсіх абхітрыць. Паляцкішкі Воран. ЖУРО'К м. памянш. 1. Тое ж, што i ж ур 1. Ж у рок з ..грыбамі, падкалочаны мукой. Кіралі Шчуч. 2. Тое ж, што i ж ур 5. Густы кісель, а рэткі — журок звалі. Саланое Віл. Журок — рэдзенькі аўсяны кісель. Журок смачны. Мярэцкія Глыб. ЖУРУВА'ЦЬ гл. ЖЫРАВА'ЦЬ ЖУРЧА'ЦЬ, ЖУРЧЭ'ЦЬ незак. Цурчаць. Бада ў рэчцы чуць журчыць. Ахрэмаўцы Брасл. Бада журчыць. Чычалі Швянч. Дош вялікі, аш вада журчыць. Вецярэвічы Пух.; параўн. руск. журчать тж'. ЖУРЬІ'ЦЦА I незак. Сумаваць. Людзі журацца адзін аб адным. Старое Сяло Зэльв. Журыцца адзінокі чалавек. Азяраны Раг. Журуся я па ём. Малыя Аўцюкі Калінк. ЖУРЫ'ЦЦА II незак. Жмурыцца. Глядзіць на нас i журыцца ад сонца. Чычалі Швянч. ЖУРЬГЦЬ незак. 1. Дакараць, выгаворваць. Будзіць цябе журыць. Кураполле Паст. Баба мужыка журыць; пажурыш адзін аднаго — i послі буры бываіць ціха. Валынцы В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

журавель, журау, жураука, журауль, журуваць, журчаць, журчэць, журьіцца, журўся, жыраваць, жўрыцца, з..грыбамі
15 👁
 ◀  / 729  ▶