ЖУПА'Н м. устар. Жупан. Жупан — верхняя вопратка з сукна, ззаду ў зборачку. Семежава Кап. ЖУ'ПАРЬІЦЬ, ЖЬГПОРЫТЫ незак. экспр. Есці марудна, многа. Бульбу жупарыш i жупарыш. Што ты жупарыш канфеціну? Глядзела ў вакно i жупарыла. Дзе не ідзець -Ч жупарыць. Карова жупарыць сена, траву. Жупарыў хлеп, яблык — усё на свеці. Валынцы В.-Дзв. Сыдыть собі i жыпорыть картоплі c кубасою. Сіманавічы Драг. ЖУ'ПІЦА ж. Toe ж, што i жу па н. Жупіца — чыстэ суконнэ світно з усамі, по-колісьному пошытэ. Смаляніца Пруж. ЖУ'ПІЦЬ незак. Гаварыць, размаўляць. Паселі бабы ды жупяць. Я не жуплю. Вецярэвічы Пух. Жупілі бабы, як нашла я, мо, i npa мяне? Ванелевічы Кап. ЖУР м. кулін. 1. Рэдкая страва, прыгатаваная з рошчыны ці падкалочаная мукой з дабаўленнем розных прыпраў. Як пячом хлеб, то набіраем кваснага цеста, развядзём вадой — i ў кіпячоную воду, перакіпяцім — i жур называўся. Пацаўшчына Дзятл. Жур варылі з хлебнай рошчыны, з грыбамі, падбельвалі. Кіралі Шчуч. Буракі квашу, расол налію, вару, мукой запушчу, туды грыпкоў — гэта жур. Магуны Паст. Жур варылі з рошчыны, грыбоў падкідаеш, смятаны, забеліш. Адбяры рошчыны на жур. Парэчча Гродз. У поеные дне жур варылі; ён кіслы, як хлеп пякуць, пакінуць цеста, яго разаб'юць, дадаюць мукі i такій жур вараць. Баброўнікі Гарад. Як хлеп пяклі, набіралі рошчыны на чатыры літра вады i жур гатавалі. Каўняны Гродз. Вараць жур: хлеп зарашчыняўшы, у гаршчок яго, цыбулькі, перац туды. Старыя Трокі Трак. Жур кіслы. Лайпушкі Ігн. Жур варылі з грьібамі. Малькуны Ігн. Жур елі з паронкамі. Азяраны Раг. 2. Страва, прыгатаваная з салоджанага цеста. Жытнюю ці пшанічную муку нарэтка замешваюць у халоднай вадзе, на кіпятак ліецца i памешваецца, квасу дабаўляецца, солі, a закваснее — кваснай смятаны, a інныя любяць сахару. I гэта жур такі белы. Жур варылі рэдзенькі: хлебны квас патсаладжвалі сахарам i закалачвалі пшанічнай мукой. Жур любілі есці i старыя i малыя. Я часта варыла жур. Мсцібава Ваўк. А жур варылі з жытняй мукі. Вострава Мает., Лука Нараўк. 3. Рыбная юшка, поліўка. Рыбу варыш, мукой падмішаіш — называлі жур, елі с хлебам. Стракішкі Трак. 4. Расольнік. Жур рабілі так: крышылі агурок салены, бульбу, хлеп. Старыя Смільгіні Воран. 5. Рэдкі кісель. Рэткі жур c аўсянай мукі. Бакшты Іўеў. Даўней жур гатовілі з аўса, но я яга не любіў. Саланое Віл. Жур варылі з аўса. Пацаўшчына Дзятл. 3 жыткага цэду варат жыткі жур. Жур — кісель c аўса. Міратычы Карэл. Варым густы кісель, астаткі заліваям, працэджваям i варым ужо рэткі жур. Дакудава Лід. Жыдзенькі жур ea
Дадатковыя словы
жупарьіць, жупіць, разабюць
3 👁