бацька яго біў. Кураполле Паст. 3. у знач. безас. вык. Шкада. Ці жаль табе багаства? — Не, ні жаль. Лісна В.-Дзв.
ЖАЛЬНЯ ж. Жняя. Вясной, як падымалася жыта, хадзілі ў жыта і піялі жытнія песні: «Жніця, жніця, жальні маладыя! А мы жальні ні ліжалі, сорак коп нажалі». Лісна В.-Дзв.
ЖАЛЯЗКА, ЖАЛЯСКА, ЖАЛЯСКО, ЖАЛЕСКА, ЖЭЛЯСКА, ЗАЛЯСКО н. 1. Тое ж, што і жалезнік. Нагрэй жалязка і атпрасуй сукно. Галубы Маст. Раскладзі жаляска прасаваць плацце. Данілавічы Дзярж. Нагрэецца жаляско, і буду гладзіць. Хачу пагладзіць жаляскам. Баброўнікі Гарад. Набіралі вуглякоў і распальвалі жэляска. Кіралі Шчуч. У заляско жар накідаюць гладзіць. Гайна Лаг. 2. Электрычны прас. Жалеска ўключы. Лука Нараўк.; параўн. польск. żelazko 'тж'.
ЖАЛЯЗНІЦА гл. ЖАЛЕЗНІЦА
ЖАЛЯЗНЯК, ЗАЛЯЗНЯК м. 1. Драўляная лапата, акаваная жалезам. Забяру жалязнякі. Паляцкішкі Воран. Жалязняк у сярэдзіне дзераўяны, а крае акованы жалезам. Дзяніскавічы Ганц. 2. Жалезная рыдлёўка. Залязняк — невялікая лапата. Залязняком капалі землю. Дзяніскавічы Ганц.
ЖАЛЯЗЯНКА ж. Тое ж, што і жалезніца. Жалязянка — від гадзіны. Жылі Іўеў.
ЖАМЕРАНЫ гл. ЖАМЕРЫНЫ
ЖАМЕРВІНЫ толькі мн. Тое ж, што і жамерыны. Жамервіны астаюцца, як што выціснеш. Як білі алей, заставаліся жамервіны і макуха, як выцісніш яга. Дзяніскавічы Ганц.
ЖАМЕРНІНЫ толькі мн. Тое ж, што і жамерыны. Жамерніны з ягат, яблык, з канапель, каторыя працэдзіш і выцісніш. Дзяніскавічы Ганц.
ЖАМЕРЫ толькі мн. Тое ж, што і жамерыны. Жамеры ад калапень астаюцца. Ад воску астаюцца жамеры — смуга, жмыха. Алей ціснулі — жамеры аставаліся. Ад кісяля аставаліся жамеры ў рэшаце. Саланое Віл. Жамеры, як выжмеш ягады. Мсцібава Ваўк. Калапне таўклі, што ў яду ішло, а жамеры — асобна. Беразіно Докш. Жамеры адны астаюцца, як усе вымаіш, як мылі крухмал. Палік Барыс. Каноплі ачышчалі ад жамер і ў печ — варылі, скідалі ў гаршчок лошкай і елі. Мачаск Бярэз.
ЖАМЕРЫНЫ, ЖАМЕРАНЫ толькі мн. Жамерыны. Жамерыны, ці каструкі, як ягады выжымаеш. Кураполле Паст. Жамерыны — выжымы ад ягад. Мсцібава Ваўк. Змеля жыто ці пшаніцу буйно, то кажуць: «Вот змалоў, адны жамерыны». Лупіны ад канопляў — жамерыны. Дзікі мак-відук не меліцца, цвёрды, што якія жамерыны. Міратычы Карэл. Жамерыны, як што-небудзь выціскаюць, што астаецца. Альхоўцы Лях. Жамерыны — лушчыны із семя, канопляў, асядаюць на дне,
80 👁