Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
яна паказала дакумент на хату. Індра Красл. Жалобны абет рабілі — памінальны стол. Ракаўскія Швянч. ЖАЛО'БНЫ СТОЛ м. Toe ж, што i ж а л о б ны абёт. Быў заказан абет на пядьдзясят налавек — жалобны стол. Ахрэмаўцы Брасл. На жалобны стол трэба паставіць тры страны. Альхоўцы Лях. Так запрашалі да жалобнага стала: rПрашу бога i вас на жалобны стол». Рудня Астравітая Чэрв. ЖАЛО'ВАЦЬ незак. Шкадаваць. ё н сабе есць жалуя, жмінда гэты. Жылі Іўеў. V Нашто жаловаць ружы, калі лясы гараць. Граўжышкі Ашм.; параўн. польск. žałować тж'. ЖАЛО'ЗА ж. Залоза. Жалозы на шыі напухлі. Пацаўшчына Дзятл. Жалозы такія велькія. Галубы Мает. ЖАЛО'СНА, ЖАЛО'СНЯ прысл. Жаласна. Мама жалосна пяяла. Ністанішкі Смарг. Мама пела так жалосня. Лісна В.-Дзв.; параўн. польск. žatośnie тж'. ЖАЛТА'ЧКА гл. ЖАУТА'ЧКА ЖАЛТА'ЧШК м. бат. Падтыннік. Пат школай поўна жалтачніку. Ёдлавічы Брасл. ЖАЛТКО' н. Жаўток. Жалтко i бялтко ў яйку. Ліпнікі Вільн. У яйку жалтко. Старыя Трокі Трак. ЖАЛТО'К гл, ЖАУТО'К ЖАЛУБАВА'ТЫ прым. Пакарабачаны. Жалубаватая хвоя — дзераво няроўнае, як карыта вывернутое. Пацаўшчына Дзятл. ЖАЛУБНУ'ЦЬ зак. Крыху з'есці, глынуць. Троху жалубну — i найду. Магуны Паст. Трохі жалубнула бурака — трохі з'ела пакрышанага бурака цялушка. Жалубнуць дай рас. Крэва Смарг. ЖАЛУ'Д, ЖАЛ УД м. Жолуд. Жалуд балыиы, такія на адном дубе. Асавец Віл. Лес — аднэ дубэ, свінні збіраюць жалудэ. Пацаўшчына Дзятл. Дзіке жалудзе i карэня ядуць свіні. Кіралі Шчуч. Жалуд вялікі. Ракаўскія Швянч. Жалуды збіраюць дзеці. Рыбчына Віл., Мярэцкія Глыб. Заваляўся адзін жалут. Вязынка Маладз. 3 дуба ўпаў жалут, a колькі ж іх у дубніку. Якубова Рас. Жалут прарасцець i дуп вырасціць. Ёдлавічы Брасл. ЖАЛУ'ДАК м. Страўнік. Памёр ж жалутка. Жалудак не рабіў. Альхоўцы Лях. V У жалудку арганы іграюць. Ахрэмаўцы Брасл. ЖАЛУДО'ВЫ прым. Які мае адносіны да жолуда, прыгатаваны з жалудоў. Кофе жалудовая добра ад паносу. Ахрэмаўцы Брасл. ЖАЛЬ м ЖА'ЛІ мн. 1. Смутак, туга. Як нагалосісся, то ляхчэй, жаль выходзіць. Кураполле Паст. Асталася ўдавой, як прыпомню мужыка, жаль бярэ. Старыя Трокі Трак. 2. Засмучэнне, шкадаваине. Яго там жалі забралі, што радной
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жалоза, жалтачка, жалтачшк, жалток, жалубаваты, жалудовы, жаутачка, жауток, зела, зесці
3 👁
 ◀  / 729  ▶