Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
зялёная. Ракаўскія Швянч. Жап развялося. Рыбчына Віл. Крумкаюць жабы на дождж. Саланое Віл. Жаба наскакала. Грыкені Вільн. Жабы выводзяцца c ківілаў. Рагулішкі Даўг. Вярэпаўка — балъшая, тоўстая жаба, а то i рапухай завуць. Жабы na зямлі скачуць. Рудня Астравітая Чэрв. Некіі жабы, чы шчо. Горек Бяроз. Жэбы квакаюцъ. Старыя Смільгіні Воран. Жяба скачэ. Дзмітравічы Кам. V У яе жаба на языку не спячэцца — не пабудзе ў тайне. Лісна В.-Дзв. 2. перан. Пагардлівае абзыванне дзяцей. Жаба ты, памаўчы, не ўмешвайся ў размо.ву старэйшых! Ахрэмаўцы Брасл. ЖАБАНКІ' толькі мн. Павуціна. Жабанкі зацягнуў павук i лапая муху. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. žabangai пастка'. ЖА'БІНА ж. Toe ж, што i ж а б а 2. Ал; гы жабіна малая! Ахрэмаўцы Брасл. ЖА'БІНЫ ХА'ТКІ мн. Ракавіны малюскаў. Жабіны хаткі ляжацъ каля рэчкі, іх там многа. Магуны Паст. ЖА'БІНЫ ХО'ВАНКД мн. бат. Папараць. На папараць кажуць «жабіны хованкі». Вострава Маст. ЖАБО'Р м. бат. Зябер. Жабор na жыці расце, калюшчы. Мсцібава Ваўк. ЖАБРАВА'ЦЬ незак. 1. Збіраць міласціну. Жабравала, хадзіла па хатах. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Выпрошваць, дакучаць просьбамі. Даўней бабы па льну хадзілі, жабравалі, як мнуць, то дадуць павесму нятрапанага. Лісна В.-Дзв. ЖАБРА'К, ЖЭБРАЖ м. Старац. Даўна жабракі хадзілі. Саланое Віл. Ідуць жабракі c торбамі. Рыбчына Віл. Жабрак жабруя. Старое Сяло Зэльв., Навасёлкі Свісл. Быў з'ехаўшы на жабрака, але дачка выўчылася за настаўніцу. Ністанішкі Смарг. Бывала, жабраке хадзілі na вёсках. Кіралі Шчуч. Жабрак жабруе. Палядкішкі Воран., Вострава Маст. Цяпер няма жабракоў, а перш дзверы няможна было зачыніць ад іх. Ёдлавічы Брасл. Жабрак ходзіць na вёсцы i просіць. Баброўнікі Гарад. Калісь ходзілі жэбракі. Смаляніца Пруж.; параўн. польск. žebrak тж'. ЖАБРАНГНА ж. Жабраванне. Пашлі мы з Анцяй на жабраніну. Альба Нясв. Па жабраніня хадзіла, дзяцей гадавала. Ведярэвічы Пух. ЖАБРА'ЧКА ж. Старчыха. Жабрачка хадзіла па хатах, цяпер не відна яе, памерла ці што? Беразіно Докш. Жабрачка, ці ўбогая, якая па хатах хадзіла, прасіла. Мярэцкія Глыб. Жабрачка брыткая была. Калясное Міхал.; гл. ж а б р а к. ЖА'БРЫ I, ЖЭ'БРЫ мн. 1. анат. Рэбры. Жабры прынёс, звары. Старыя Трокі Трак. Жэбры ламаныя, кантужаны. Жэбры ўламаў. Быстрыца Астр. У яго бракоўныя лёхкія, прысохлі да жэбраў. Жодзішкі Смарг. Жэбры ўкінула варыць. Крэва Смарг. Жэбры паламаў. Гемзы Шальч. Як свіню зарэжыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жабраваць, зехаўшы, хованкд
16 👁
 ◀  / 729  ▶