Ткаць. Яна ш іх [посцілкі] дуе і дуе. Крэва Смарг. 6. перан. Калыхаць, ківаць. Дзе ні сядзіць, нагамі дуець і дуець. Ні махай нагамі! Магуны Паст. 7. перан. Павялічваць. Дулі, дулі яны цану. Грыкені Вільн. 8. экспр. Есці. Гаршок крупені наварыла і дуй. Пасіене Лудз. ДУЧАЁК м. памянш. да дучай. Дучаёк у жарнах, дзе мука сыплецца. Мсцібава Ваўк. ДУЧАЙ м. Адтуліна ў верхнім камені жорнаў. Дучай у жарнох, куды збожа сыплем. Новікі Гродз. Дучай там, дзе сыпаць жыта — дырачка такая. Баброўнікі Гарад. ДУША I ж. 1. Член сям'і. У яго пяць душ малых. Ахрэмаўцы Брасл. Дваццаць пяць душ сгарэла маяго радства ў Красным. Ухвала Круп. На тры душэ. Ялова Пруж. 2. перан. Чалавек. Кажды гот бярэ душу Друць. Друць бяроць душы людзкія. Азяраны Раг. 3. Добры чалавек. Той харошы, у каго душа харошая. Кураполле Паст. Ай, ужа ў мяне і душы німа. Саланое Віл. Чалавек не без душы, дасць паесці. Альхоўка Навагр. 4. перан. Сярэдзіна чаго-н. У калотку застаўлялі душу — тое самае, што вітушка. Сасноўка Смарг. ▽Як душа крывая — усё прымая — пра крывадушнага чалавека. Кіралі Шчуч. Кап яго душа ў пеклі гарэла! Вецярэвічы Пух. ◇ Жыць аднаею душою — жыць дружна, у поўнай згодзе. Яны жывуць аднаею душою. Навасёлкі Свісл. Адзін душою — адзінокі, без сям'і, блізкіх. Яна адна душой. Альхоўка Навагр. Па душы — падабацца. Яму не па душы, што аб яго гаворуць людзі. Валынцы В.-Дзв. Душа гнецца — мець схільнасць, зацікаўленасць да чаго-н. Глаўна, куды душа твая гнеца. Саланое Віл. Душа вылеціць — знясіліць. Душа вылеціць: на гэтым полю па цэлых днях. Мсцібава Ваўк. К душы — даспадобы. Хлеп з Магілёва — дык к душы. Мачаск Бярэз. Душы німа — пра пачуццё хвалявання. Ай, ужа ў мяне душы німа. Саланое Віл. ДУША II ж. Плавальны пузыр. У рыбы есць у сярэдзіне душа, як наступіш, то пэнкне. Кіралі Шчуч. Як пратаеш рыбу на дварэ, наступіш нагой, на душу, то ён — плясь. Гемзы Шальч. ДУШАГРЭЙКА ж. Безрукаўка. Насіла душагрэйку. Гемзы Шальч. ДУШКА гл. ДУЖКА ДУШНЫ прым. Цёплы. Гэты фартух душны. Кураполле Паст. ДУШШЫ гл. ДУЖЭЙШЫ ДУШЫЦЬ, ДУШЫЦІ, ДУСІЦЬ незак. 1. Душыць. Сталі душыці яго. Вострава Маст. Шашкі толькі мышэй дусяць. Ахрэмаўцы Брасл. Каршуны курэй дусяць, вароны — курчакоў. Дусіў, дусіў, паваліў — ды яшчэ. Ракаўскія Швянч. 2. Перашкаджаць дыханню. Мяне душа. Граўжышкі Ашм.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁