Смільгіні Воран. Парыцца не можа, дух забівая яму. Гемзы Шальч. Дулькі забіваюць дух, німа як сапці. Мсцібава Ваўк. Заложыць дух, i чалавек памірае. Рагулішкі Даўг. Дух забіла ад гарэлкі. Альхоўцы Лях. Даў хвігай у дыхавіну, аш дух забіў. Номікі Бабіц. 3. Задышка. Перайшла хату — i дух. Кудзялянцы Шальч. 4. Цяпло, цёплае паветра. Засунь люшку, каб ні выходзіў дух з печы. Стральцы Гродз. Пчолы дух свой маюць. Саланое Віл. Спусціла дух [з печы]. Лісна В.-Дзв. Не выпускай дух с печы! Каменка Стара Сакол. 5. Пара, гарачае паветра ў лазні. Узлі вады на печку, дай духу. Саланое Віл. У дух лазіла на палаткі. Рудня Астравітая Чэрв. Бярацё венік, леяцё духу, каб было добра. Гемзы Шальч. Ліём дух, а печка шніпіць. Ністанішкі Смарг. 6. Чад. Чаго ты там залес, там дух, учадзяў. Крынкі Крын. 7. Плавальны пузыр (у рыбы). Глядзі, дух з рыбы кот выцягнуў! Стральцы Гродз. Дух у рыбы. Дакудава Лід. Глянь, які велькі дух у плоткі! Галубы Мает. У рыбы дух, ён страляя, як нагой наступіш. Малахоўцы Бар. Рыба без духа не можа жыць. Баброўнікі Гарад. VKan табе дух выперла! Жылі Іўеў. О Жывы дух — жывая істота. Трымаю свінчо, кап жывы дух быў. Граўжышкі Ашм. Духам жыць — невядома чым жыць, існаваць. ён адным духам жыве. Баброўнікі Гарад. ДУХАВА'Я МУ'ЗЫКА ж. Духавы аркеетр. Далі духавую музыку на пахароны. Крэва Смарг. ДУХАТА', ДУХУТА' ж. Душнае надвор'е. Духата на вуліцы. Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. Духата, дыхаць няма чым. Старыя Смільгіні Воран. У хляве паатчыняныя дзверы i вокна, i ўсё роўна духата. Кіралі Шчуч. Духата велька. Малыя Аўцюкі Калінк. Духута гэткая! Мярэцкія Глыб. ДУХВА'ЦЬ незак. Думаць, меркаваць, спадзявацца. Дзеці не духваюць, што будуць старыя. Не духвалі, што палучыцца так. Кіралі Шчуч. ДУХ-ДУХ выкл. Стук-стук. Мяне як молатам у галаву дух-дух. Ёдлавічы Брасл. ДУ'ЦЦА I незак. Уздувацца. Балото дуласо. Дзяніскавічы Ганц. ДУ'ЦЦА II незак. Галасіць. Дзеўку забілі, бацькі недзя дуліся. Магуны Паст. ДУЦЬ незак. 1. Дзьмуць. C Пацавіч вецяр дуя — марос будзя. Бакшты Іўеў. 2. Надзімаць. У кузні гарно i мех; дуць мехам i баба можыць. Ахрэмаўцы Брасл. 3. перан. Малаціць. Дуеш i дуеш гэта жыта цэпам. Крэва Смарг. 4. Біць. Зачала яго дуць, панамаўлялі дзеці. Новікі Гродз. Дуя гусянята [качар]. Кіралі Шчуч. 4. перан. Гаварыць адно i тое ж, паўтараць. ён дуіць аб вотку. Ракаўскія Швянч. Яна яму дуе ў галаву, кап ні хадзіў на работу. Быстрыца Астр. 5. перан
Дадатковыя словы
духавая, духваць, дуцца, музыка, надворе
3 👁