Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Ткаць. Яна ш іх [посцілкі] дуе i дуе. Крэва Смарг. 6. перан. Калыхаць, ківаць. Дзе ні сядзіць, нагамі дуець i дуець. Hi махай нагамі! Магуны Паст. 7. перан. Павялічваць. Дулі, дулі яны цану. Грыкені Вільн. 8. экспр. Есці. Гаршок крупені наварила i дуй. Пасіене Лудз. ДУЧАЁК м. памянш. да дучай. Дучаёк у жарнах, дзе мука сыплецца. Мсцібава Ваўк. ДУЧА'Й м. Адтуліна ў верхнім камені жорнаў. Дунай у жарнох, куды збожа сыплем. Новікі Гродз. Дучай там, дзе сыпаць жыта — дырачка такая. Баброўнікі Гарад. ДУША' I ж. 1. Член сям'і. У яго пяць душ малых. Ахрэмаўцы Брасл. Дваццаць пяць душ сгарэла маяго радства ў Красным. Ухвала Круп. На тры душэ. Ялова Пруж. 2. перан. Чалавек. Кажды гот бярэ душу Друць. Друць бяроць душы людзкія. Азяраны Раг. 3. Добры чалавек. Той харошы, у каго душа хорошая. Кураполле Паст. Ай, ужа ў мяне i душы німа. Саланое Віл. Чалавек не без душы, дасць паесці. Альхоўка Навагр. 4. перан. Сярэдзіна чаго-н. У калотку застаўлялі душу — тое самае, што вітушка. Саеноўка Смарг. V#/c душа кривая — усё прымая — пра крывадушнага чалавека. Кіралі Шчуч. Кап яго душа ў пеклі гарэла! Вецярэвічы Пух. О Жыць аднаею душою — жыць дружна, у поўнай згодзе. Яны жывуць аднаею душою. Навасёлкі Свісл. Адзін душою — адзінокі, без сям'і, блізкіх. Яна адна душой. Альхоўка Навагр. Па душы — падабацца. Яму не па душы, што аб яго гаворуць людзі. Валынцы В.-Дзв. Душа гнецца — медь схільнасць, зацікаўленасць да чаго-н. Глаўна, куды душа твая гнеца. Саланое Віл. Душа вылеціць — знясіліць. Душа вылеціць: на гэтым полю па цэлых днях. Мсцібава Ваўк. К ду~ шы — даспадобы. Хлеп з Магілёва — дык к душы. Мачаск Бярэз. Душы німа — пра пачуццё хвалявання. Ай, ужа ў мяне душы німа. Саланое Віл. ДУША' II ж. Плавальны пузыр. У рыбы есць у сярэдзіне душа, як наступіш, то пэнкне. Кіралі Шчуч. Як пратаеш рыбу на дварэ, наступіш нагой, на душу, то ён — плясь. Гемзы Шальч. ДУШАГРЭ'ЙКА ж. Безрукаўка. Насіла душагрэйку. Гемзы Шальч. ДУ'ШКА гл. ДУ'ЖКА ДУШНЬГ прым. Цёплы. Гэты фартух душны. Кураполле Паст. ДУ'ШШЫ гл. ДУЖЭ'ЙШЫ ДУШЫ'ЦЬ, ДУШЫ'Щ, ДУСГЦЬ незак. 1. Душыць. Сталі душыці яго. Вострава Мает. Шашкі толькі мышэй дусяць. Ахрэмаўцы Брасл. Каршуни курэй дусяць, вароны — курчакоў. Дусіў, дусіў, паваліў — ды яшчэ. Ракаўскія Швянч. 2. Перашкаджаць дыханию. Мяне душа. Граўжышкі Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дужка, дужэйшы, душагрэйка, душка, душшы, душыщ, сямі
4 👁
 ◀  / 729  ▶