ідзеш, дак вагаецца; топкая, можна праваліцца. Кіралі Шчуч. Балото дуняцца, як ступіш. Навасёлкі Свісл. Дуняцца балото, паднімаяцца. Міратычы Карэл. Ідзеш na балоці, аш дунецца балото. Прорва ў балоце, мох дунецца. Альхоўцы Лях.; параўн. літ. dunŭs 'шырокі, глыбокі; які разліваецца, выходзідь з берагоў'. ДУ'НУЦЬ I незак. Пучыць. Цяля дуня. Вялікія Баяры Шчуч'. ДУ'НУЦЬ II зак. Падзьмуць, павеяць. Аттуль вецяр дуня. Альхоўцы Лях. Дуня цёплы вецер, падуў халонны вецер. Дзяніскавічы Ганц. Як дуне — аш пыл ye. Ёдлавічы Брасл. ДУПЕ'ЛЬ м. Дупло. Дупляватая дзерава: тут дупель, там дупель. Жодзішкі Смарг. ДУ'ПКІ, ДУПКА' гл. ДУ'БКІ ДУПЛАВА'ТЫ, ДУПЛЯВА'ТЫ, ДУПЛЮВА'ТЫ прым. Дуплаваты. Бручка дуплаватая, дзерава можа быць дуплаватая. Беразіно Докш. Дуплявата бручка барабаніць. Жылі Іўеў. Елка дупляватая: сэрца [у дрэве] высахла, а абалонь стаіць. Парэш карові, бо гэта брушка дуплявата, барабаніць, як пустая бочка. Кіралі Шчуч. Дупляватая грыжына. Валынцы В.-Дзв. Дупляватая дзерава. Саланое Віл. Дупляватая бручка. Рыбчына Віл. Дупляватая дзерава: тут дупель, там дупель. Жодзішкі Смарг. Дупляватая кручка. Быстрыца Астр. Hi гадзіцца гэты дуп, дупляваты ён. Стральцы Гродз. Дуплюватая грыжына. Мярэцкія Глыб. ДУПЛА'ВЫ, ДУПЛГВЫ, ДУПЛЯВЬГ прым. Тое ж, што i д у п л а в а т ы. Бручка дуплавая. Міратычы Карэл. Бывав хвойка, елка дуплівая, сэрца сапрэе. Пацаўшчына Дзятл. Дуплявоя дзерава. Старыя Смільгіні Воран. Брушка дуплява. Лука Нараўк. ДУПЛАНАВА'ТЫ, ДУПЛШАВА'ТЫ прым. Тое ж, што i д у п л а в а т ы. Бручка дупланавата бражджыць. Кураполле Паст. Дуплінаватая ліпа — дуплё ў ей. Саланое Віл. Дуплінаватая грыжына бражджыць. Валынцы В.-Дзв. Бручка дуплінаватая. Тайна Лаг. ДУПЛАНА'ТЫ, ДУПЛЯНА'ТЫ, ДУПЛЯНЯ'ТЫ прым. Тое ж, што і д у п л а в а т ы. Бручка згніець І дупланатая станя. Вялікія Нястанавічы Лаг. У дуплянатых хвоях пчолы водзяцца. Вецярэвічы Пух. Дуплянатая дзерава выбіралі на борць. Дуплянятая бульба. Бакшты Іўеў. ДУПЛА'СТЫ, ДУПЛГСТЫ, ДУПЛЯ'СТЫ прым. Тое ж, што іў у пл а в а т ы. Дупласты асіннік, дровы не гараць. Валынцы В.-Дзв. Дуплістая бручка. Гемзы Шальч. Дупляста хвайна бывая. Каўняны Гродз. Крэжава сасна: яе не разрэжаш, дуплястая. Малахоўцы Бар. Дуплястае дзераво. Мецібава Ваўк. Дупляста бульва. Номікі Бабіц. ДУПЛЕ гл. ДУПЛО
Дадатковыя словы
дубкі, дунуць, дупкі, дуплавы, дупланаваты, дупланаты, дуплшаваты, дуплюваты, дупляняты, дуплясты
2 👁