Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
чуццё вялікага страху. Валасы сталі дубарам, як спужаўся. Едлавічы Брасл. ДУБАСА', ДУБАСО'Ю прысл. Toe ж, што i д ў б а 1. Конь стаў дубаса. Номікі Бабіц. Конь становіцца дубасою. Стральцы Гродз. ДУБАСАВА'ЦЬ незак. Станавіцца дыбам. Конь дубасуе. Номікі Бабіц. ДУБА'СІЦЬ, ДУБА'ШЫЦЬ незак. экспр. 1. Моцна ісці (пра дождж). Дош дубасіць. Ахрэмаўцы Брасл., Валынцы В.-Дзв. Зноў дошч дубашыць. Кіралі ПІчуч. 2. Гучна ісці, цікаць (пра гадзіннік). Вот харашо дубашаць часы. Кіралі Шчуч. 3. Сячы. Яна дубасіць i дубасіць — yce дровы пашчапала. Едлавічы Брасл. ДУБАУЯ' прысл. О Валасы дубаўя (сталі) — пра пачуццё вялікага страху. Ёдлавічы Брасл. ДУ'БЕНЫ прым. Выраблены дублением. У дубовай кары дубяць шубу, шуба дубеная. Палядкішкі Воран. ДУБЕ'Ц м. Прут, розга. Дупцы з лазы. Рыбчына Віл. Дупцэ з гарэшыны дзяруць i плятуць кошыкі. Вялікія Баяры Шчуч. Дубцы з рокіты ці з лозіны, чым плёў кошык. Калясное Міхал. Дубец роўнянькі такі ■— у поля гнаць. Рудня Чэрв. ДУБЕ'ЦЬ незак. экспр. Мерзнуць. Індыкі натта дубеюць. Рыбчына Віл. ДУБ'ё зб. н. Дубняк. Трэба дуб'ё карчаваць. Рыбчына Віл. ДУБІНА' ж. 1. Дуб (дрэва). Дубіна там. адна. Галубы Маст. 2. Будаўнічы матэрыял а дубу. Дубіну прывёс. Вострава Маст. У гумне саха дубовая, дубіна спушчана. Мсцібава Ваўк. ДУБІ'ЦА ж. Лодка, выдзеўбаная з тоўстага дрэва. Дубіца — лотка ні збіваная, а выдалбаная з дрэва. Мярэцкія Глыб. Гляджу — быта дубіцы плывуць, a гэта ласі былі. Дубіцу рабілі з тоўстай дзеравіны: сосновые, дубовые, асінавые. Ахрэмаўцы Брасл. ДУБІ'ЦЬ незак. 1. Падвяргаць дублению. У дубовай кары дубяць [шкуру]. Паляцкішкі Воран. Скуру ў карэ дубяць, ложуць у кару. Ахрэмаўцы Брасл. 2. экспр. Стукаць. Ен д зет i ноч малатком дубіў. Ахрэмаўцы Брасл. ДУ'БКД, ДУ'ПКІ, ДУПКА', ДЫПКЕ' прысл. Тое ж, што i д у б а 1. Конь становіцца дупкі. Лісна В.-Дзв. Конь дупкі стаў. Магуны Паст. Дупка конь скачыць. Конь становіцца дупка. Гайна Лаг. Конь становіцца дыпке. Малахоўцы Бар. ДУБНЯ'К, ДУБНГК м. Дубовы лес. Дубняк падняўся высот. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. У дубняку жалуды на зямле ляжаць. Беразіно Докш. Па дубнякох растуць грыбэ i ягады. Кіралі Шчуч. Дубняк малады парос. Вострава Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дубасаваць, дубены, дубець, дубкд, дубё, дубіць
18 👁
 ◀  / 729  ▶