АПЦЯМНЕЦЬ зак. безас. Пацямнець. Хмарна, апцямнела. Ракаўскія Швянч.
АПЦЯЧЫ зак. Абцячы. Апцякуць снапы і будуць патсыхаць. Альхоўка Навагр.
АПЦЯШКА ж. Кажух, пакрыты сукном. Альхоўцы Лях.
АПЦЯШКІ мн. Адходы ад трасты льну. Апцяшкі — як лён падымаюць. Слабада Смал. Тое ж, што і апцягавіны. Як трэпіш лён — апцяшкі апцягаваіш. Ахрэмаўцы Брасл. Як лён мнеш і апцягваяш — апцяшкі. Жодзішкі Смарг.
АПЧАПАЦА зак. Прыліпнуць, прыстаць да чаго-н. Ён [хлеб] апчапаўся за рукі, ён ня рыхлы ў дзешцы. Масішкі Красл.
АПЧАПІЦА зак. Абшчапіць, абняць. Я апчапілася каля гэтага сабакі. Індра Красл.
АПЧАХНУЦЬ зак. Абсохнуць. Ніхай зімля апчахніць. Валынцы В.-Дзв.
АПЧОСКА ж. Трэскі пры абчэсванні бярвенняў. Апчоска на падпал пойдзе. Глівін Барыс.
АПЧЫКЕРЫЦЬ зак. экспр. Абстрыгчы абы-як. Ну і апчыкерыў ён цябе пад барана. Засецце Дзятл.
АПЧЭРПАЦЬ зак. Абхапіць, абняць. Свайго кавалера апчэрпала. Рагулішкі Даўг.
АПШАБАДЗЕЦЬ зак. экспр. Абрасці барадой, валасамі. Не пабрыўся, апшабадзеў. Чаго ты так апшабадзеўшы? Ёдлавічы Брасл.
АПШАЛАЦІЦЬ зак. экспр. Абдурыць, абакрасці. Апшылацяць старыка на базары, а яму і ніўцям. Мярэцкія Глыб.
АПШАЛЁВАНЫ дзеепрым. Абшаляваны. Апшалёвана вакно. Рудня Астравітая Чэрв.
АПШАЛЁЎКА ж. Абшыўка шалёўкай. Апшалёўка дзвярэй, пад апшалёўкаю ушакі. Дзяніскавічы Ганц.
АПШАМБЭРЫЦЬ зак. экспр. Тое ж, што і апшалаціць. І ніхто цябе не апшамбэрыў? Ухвала Круп.
АПШАР, АПШЫР м. Абшар. Вялікі апшар заняты капцамі, там капцы і капцы. Граўжышкі Ашм. Кругом яго апшыр быў (абшар зямлі). Лоск Валож.
АПШАРГАНЫ дзеепрым. Абшарпаны. Ходзіць у апшарганай ватовацці. Граўжышкі Ашм.
АПШАРПАЦЬ зак. Тое ж, што і апскубаць. Як апшарпаям пер'я, астаюцца дуткі. Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. obszarpać 'абарваць, абадраць'.
АПШАРПНУЦЦА зак. Абадрацца (пра цела). Апшарпнуўся ён. Чычалі Швянч.
АПШАРУДЗІЦЬ зак. Ператрэсці, разбурыць. Апшарудзілі ўвесь будынак. Рыбчына Віл.
АПШАРЭШАЦЬ зак. Заінець. Пакуль да станцыі дойдзеш, уся апшарэшаеш. Мачаск Бярэз.
82 👁