Старонка 96
/ 513
АПТАШЧАЦЬ зак. Схуднець, змарнець. Кароўка апташчала, ня ходзіць у стадзі. Валынцы В.-Дзв. АПТКА гл. ГАФТКА АПТОХЦІСЯ зак. Задыхацца. Бех-бех, аш аптохся. Лісна В.-Дзв. АПТРАСЦІ зак. Абцерушыць. Во аптрасла якім шурам спадніцу. Ракаўскія Швянч. АПТРЭСЦІ зак. Абтрэсці, абкалаціць. Трос-трос і аптрос яблыкі. Дзяніскавічы Ганц. АПТУЛІЦЬ зак. Абкласці. Дзіця пасадзіла і аптуліла подушкамі. Кіралі Шчуч. АПТУШАВАЦЬ незак. кулін. Тушыць. А я аптушаваю бульбу ў печы. Магуны Паст. АПТУШЫЦЬ зак. Затушыць. Будзіць курыцца галавешка, я яе аптушу. Валынцы В.-Дзв. Пажар аптушылі скора. Масішкі Красл. АПТУШЫЦЬ зак. кулін. Стушыць. Я аптушу бульбу. Магуны Паст. АПУДЖАНЫ дзеепрым. Спужаны. Свіня апуджаныя. Жодзішкі Смарг. АПУПРЫЦЬ зак. безас. Апушыць, абадзьмуць. Цібе апупрыць, не еш. Навасёлкі Свісл. АПУРЫЦЬ зак. безас. Тое ж, што і а п у п р ы ц ь. Ня буду есці яблыкі, мяне апурыць. Кураполле Паст. АПУСТАВАЦЦА зак. перан. Збяднець. А як апустуесся, ніхто не заедзіць. Дакудава Лід. АПУСЦІСТЫ прым. Апушчаны, схілены. Апусцістая гале. Данілавічы Дзярж. АПУСЦІЦЦА зак. 1. Зацягнуцца, пакрыцца. Апусцілася хмарамі неба. Галубы Маст. 2. Распусціць валасы. Апусцілася валасамі, як русалка. Мішневічы Шум. АПУСЦІЦЬ зак. Перамясціць ніжэй, звесіць. Лаза апусціла лапы. Міратычы Карэл. ▽Каб цябе ўзняло ды не апусціла! Граўжышкі Ашм. АПУХА ж. Дошка, якую прыбіваюць да краю страхі. Апуха прыбіваецца да страхі, каб салома не скідалася. Бура сарвала тыя апухі. Вецярэвічы Пух. Прыбі апуху! Баброўнікі Гарад. АПУХА ж. крав. Футравая абшыўка. Кучаравую апуху даюць у кажусе. Пацаўшчына Дзятл. Шылі кажухі с апухай. Магуны Паст. Апуха — апшыўка ў кажуху. Быстрыца Астр. Апуха — мяхавая аддзелка ў кажуха. Крэва Смарг. Трэба апшыць апухі кругом кажуха; тут адна апуха. Кіралі Шчуч. АПУХЦІ зак. Тое ж, што і а п о х н у ц ь. Можа язык апухці. Рудня Астравітая Чэрв. АПУШЧАНЫ дзеепрым. Запушчаны, недагледжаны. Магільнік быў апушчаны. Магуны Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
/ 513