АПСЛУГА ж. Абслугоўванне. Няма апслугі ніякай. Кураполле Паст.
АПСЛЮЗНУЦЬ зак. Аслізнуць. Апслюзла скварка; апслюзлі грыбэ. Вялікія Баяры Шчуч.
АПСМОРГАВАЦЦА незак. Абрывацца, церабіцца. Толькі ціціўё, а лісты апсморгаваюцца. Крэва Смарг.
АПСМОРГАЦЬ зак. Абабраць, абчысціць. Зварым бульбу, бывала, апсморгаям лупінкі і ямо з алеям. Дакудава Лід.
АПСНІГАВАЦЬ зак. безасаб. Пакрыцца снегам. Усё поле апснігавала. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. apsnigti 'тж'.
АПСНІГАНЫ дзеепрым. Пакрыты снегам. Апснігана поля, натта няздарова кароў выганяць. Ракаўскія Швянч.
АПСОХНУЦЬ зак. Абсохнуць, апасці. Не ідуць жаць, покуль апсохня раса. Бакшты Іўеў.
АПСТАЦЬ зак. Адстаяцца. Зыдзе кроў, вада апстане. Старыя Смільгіні Воран.
АПСТРОІЦЦА зак. Пабудавацца. Толькі апстроіліся пасля пажару. Вялікія Нястанавічы Лаг.
АПСТРЫХЧЫ зак. Абрэзаць. Клінок возьміць, апстрыжэць і ўставіць у рукаў. Рагулішкі Даўг.
АПСТУПІЦЬ зак. Напасці, акружыць. Пшчолы апступілі валы. Старыя Смільгіні Воран.
АПСУШЫЦЬ зак. 1. Абсушыць зверху. Апсушы трошачка спадніцу. Паляцкішкі Воран. 2. Высушыць. Апсушылі кругом балаты. Ракаўскія Швянч.
АПСЫПАЛЬНІК м. Тое ж, што і а к у ч н і к. Апсыпальнікам абганяюць бульбу. Старыя Смільгіні Воран.
АПСЫПАЦЦА зак. 1. Ссунуцца, аб'ехаць. Пасмачка с клупка апсыпіцца. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Абнасіцца, абшморгацца, падрацца. Апсыпайся падол у спадніцы. Кураполле Паст. 3. Пакрыцца прышчамі. Ён абмок і апсыпайся скуллём. Саланое Віл.
АПСЫПАЦЬ зак. Абсыпаць. Будзьта мурашкамы апсыпала мяне. Ахрэмаўцы Брасл.
АПСЫПАЦЬ незак. Акучваць. Ест гачка буракі апсыпаць. Мсцібава Ваўк.
АПСЫСАЦЬ незак. Абсмоктваць. Мядзвець нагне чаромаху і ягады апсысая. Вецярэвічы Пух.
АПТ м. Гафтаваныя карункі. Апт шырокі купіла да гацей. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. āptai 'тж'<польск. hafty.
АПТАВАНЫ гл. АФТАВАНЫ
АПТАПІЦЬ зак. Затапіць. У нізіне вадой аптопіць. Ракаўскія Швянч.
АПТАЎКАЦЬ, АПТОЎКАЦЬ незак. Абтоўкваць. Аптаўкаюць зярно і мелюць. Дзяніскавічы Ганц. Аптоўкаць трэба авёс і тагды малоць. Дзеўкі не хацелі аптоўкаць. Вецярэвічы Пух.
111 👁