Старонка 87
◀ / 513 ▶
АПАХАВАЦЬ незак. Абворваць. Узэйдзя — бараной барануюць, а тады апахуеш і рас і два. Старыя Трокі Трак. АПАХОДЖВАЦЬ незак. Аглядаць. Бабы буракі апаходжвалі. Дакудава Лід. АПАЦЕЦЬ зак. Пакрыцца інеем. Шаць на дрэвя — апацея снегам. Быстрыца Астр. АПАЧЫНА ж. плыт. Рулявое вясло на плыце. Апачына — бервяно, як доска: дзяржыць за пачыну і адганяе плыт ад берага, каб на салу не ўзагнала. Трэба вычасаць апачыну, здзелаць кундры і завесіць на кундры апачыну. Рыбчына Віл. Апачына была, палена такое длінная. Бакшты Іўеў.; параўн. польск. poczyna 'тж'. АПАЧЫЦЬ зак. Адпачыць. Два дні памагла, а ўзаўтра апачыну. Мсцібава Ваўк. АПЕКА ж. Апека. Як бацькі ўміралі, недарослых дзяцей пад апеку бралі. Вецярэвічы Пух. АПЕКАВАЦЦА незак. Апекавацца кім.-н. Яны апякуюцца над ёй. Груздава Паст. АПЕКАН м. Ахоўнік, даглядальнік. Апекан над жывёлай, быў такі чалавек, назначаны над жывёлай. Жылі Іўеў. АПЕКУЛА гл. АПІКУЛА АПЕЛІЦЬ зак. Тое ж, што і апалоць. Апеліш цыбулю, морхву. Беняконі Воран. АПЕЛЬКА ж. устар. Прарэшак для гузіка. Прарэжаш апельку і зашпіляш. Крэва Смарг. Даўней для гузіка прораску называлі апелька. Папкідала апелькі. Рудня Астравітая Чэрв. <пелька 'прарэх у адзенні каля горла'<'горла'<'палонка'< 'балота'<літ. pélkė 'тж' (Толст.). АПЕНІЦА ж. Яма, дзе выпальвалі вапну. Была апеніца — яма такая, там вапну палілі. Ахрэмаўцы Брасл.; гл. вапельніца. АПЕНІЯ ж. Характарыстыка. Мой сын пайшоў рабіць у апком, прыслалі сюды апенію снімаць: які ён ёсць чалавек? Дакудава Лід.; гл. апінія. АПЕНЫ прым. Вапнавы, вапенны. Апены камень, вапну з яго паляць, ён белы. Ахрэмаўцы Брасл. АПЕНЬКІ, АПЕНКІ, АПЁНКІ, АПІНКІ, АПЯНЬКІ мн. Апенькі. Апенькі кусцікамі растуць. Мсцібава Ваўк. Апенькі растуць на бярозавых пнёх. Кіралі Шчуч. Апенькі шышкай растуць. Дакудава Лід. Апенькі бярозавыя. Дзяніскавічы Ганц. Апенькі ле бярозавага пня растуць шышкамі. Вецярэвічы Пух. Апенькі па восенні растуць. Рудня Астравітая Чэрв. Апенкі грудамі растуць ля пнёў. Беразіно Докш. Апенкі растуць кучамі ля пня, падэйдзеш — увесь пень абсаджаны. Ухвала Круп. Апёнкі каля пней растуць, былі набраўшы апёнкі. Пасіене Лудз. Апінкі растуць кучамі. Чычалі Швянч. Апянькі для запаху ў супя. Апянькі кучамі растуць. Магуны Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶