Андаракі былі патканыя сукном па льняных нітках. Мсцібава Ваўк. Андарак суконны насілі. Навасёлкі Свісл. Андарак усякі — і суконны і парцяны. Вецярэвічы Пух. Сподні андарак, верхні андарак. Суконны андарак по парту тканы. Рудня Астравітая Чэрв. Андаракі суконныя ў клетку ткалі, шылі ў трычатыры палы. Азяраны Раг. Складалі андрак ў склаткі, як гармонік. Мачаск Бярэз. З воўны андрак. Ухвала Круп. Андрак быў у палоску і прама так. Індра Красл. 2. Крамная спадніца. І крамны андарак насілі. Рудня Астравітая Чэрв. Андарак у яе куплёны. Лісна В.-Дзв. 3. Фасон тканай спадніцы. Калі да суконае спадніцы прышывалі палоску аксаміту і рабілі напуск, то называлі андарак, спадніца пашыта андараком. Старое Сяло Зэльв.; гл. ДАБМ, карта № 329.
АНДАТАРЫ мн. Андатры. Андатары, як пуцакі, а хвост плоскі. Ахрэмаўцы Брасл.
АНДОВЕ прысл. Тое ж, што і анагдась. Андове зрабілі работу, андове было, андове скасіў канюшыну. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. літ. andai 'нядаўна, тады'.
АНДРАК гл. АНДАРАК
АНДРУШОК м. заал. Божая кароўка. Андрушок, ляці на неба, скажы: будзе дошч ці пагода? Саланое Віл.
АНДРЫНА гл. АДРЫНА
АНДРЭЙКА м. заал. Тое ж, што і андрушок. Андрэйка с кропкамі. Крупіца Мін. Жучок у кропачкі — гэта андрэйка. Рудня Астравітая Чэрв.
АНДУЛЯЦЫЯ, АНДЫЛЯЦЫЯ, АНДАЛЯЦЫЯ, АНДЭЛЯЦА ж. Завіўка. Калі ты паспела андуляцыю зрабіць? Галубы Маст. Зрабіла андуляцыю і паехала. Мсцібава Ваўк. Андуляцыя — валасы так выдзелываюцца. Чычалі Швянч. У яе андуляцыя. Грыкені Вільн. Косы в'юцьця сёромно, як андуляцыя. Сіманавічы Драг. Андыляцыю робіць. Ахрэмаўцы Брасл. Ну, якая ў цябе андыляцыя, адзін пух-пяро! Пацаўшчына Дзятл. Андыляцыю нада зрабіць. Старыя Трокі Трак. У Галены файная андаляцыя. Беняконі Воран. Рэня андэляцу зрабіла. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. andulacja 'тж'.
АНДЫК гл. ІНДЫК
АНДЫНАРШЧЫК м. гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў ад памешчыка месячную натуральную плату прадуктамі і адзеннем. Тут сядзеў андынаршчык. Груздава Паст.
АНДЫНАРЫСТЫЙ м. Тое ж, што і андынаршчык. Андынарыстый на андынарыі ў памешчыка быў. Быстрыца Астр.
АНДЫНАРЫЯ ж. гіст. Натуральная плата, што атрымлівалі батракі ад пана. Былі парапкі ў княгіні, андынарыю палучалі. Ахрэмаўцы Брасл. Збожам давалі андынарыю. Граўжышкі Ашм. параўн. польск. ardynarja 'гадавая праца, заробак, прызначаны для каго-н.'
112 👁