таць, крапаць альба-што. Саланое Віл. Галава — ні альбышто такое. Асавец Віл.
АЛЬВАС м. бат. Альяс. Мой альвас ссохшы. Груздава Паст. Альвас з мёдам п'ю. Малахоўцы Бар. Альвас — вазон калючы. Чычалі Швянч.
АЛЬКЕР м. Каморка. В алькеровi можна пэрэспатi. Курашэва Чыж.; параўн. польск. alkierz 'тж'.
АЛЬТУОВКА ж. муз. Альт (струнны інструмент). Муой брат умее іграті на гармонійі, скрыпці і альтуовці. Курашэва Чыж.; параўн. польск. altówka 'тж'.
АЛЬШАВІНА, АЛЬШЭВІНА ж. Алешына. Адна альшавіна расцець. Магуны Паст. Альшэвіны растуць, дзе грась, балота. Граўжышкі Ашм.
АЛЬШЫНА гл. АЛЕШЫНА
АЛЬШЭЎНІК зб. м. Альховы лес, хмызняк. Тут альшэўнік вялікі быў. Саланое Віл. Ёсць крыніцы ў альшэўніку. Граўжышкі Ашм. Альшэўнік — дзе ольха. Галоўні Воран.
АЛЯЛЁТ гл. ГАЛЯЛЁТ
АМБАР м. Свіран. Ад аднаго амбара да другога зімой хаджу. Груздава Паст.
АМЕЛА, АМЯЛА ж. бат. 1. Амяла. Амела на бярозе расце. Сапоцкіна Гродз. Амяла бывая на бярозе. Вялікія Баяры Шчуч. Амяла на каждум дзераве е. Дзяніскавічы Ганц. 2. Мятліца чароту. Амяла — мяцёлачка на трыснягу. Рыбчына Віл.
АМЕЦЁ зб. н. Амецце. Амецё — пустыя вымалачаныя каласы. Амецё граблямі выгрэбаям. Альхоўцы Лях.
АМЕЦІ, АМЕЦЫ, АБМЕЦІ, ОМЭТЫ толькі мн. Амецце. Амеці — дромна салома, мятлою іх агорня. Стральцы Гродз. Амецы с каласоў, мелкія атходы. Ванелевічы Кап. Як цапамі малацілі, амецы абграбалі. Грыцавічы Свісл. Абмеці давалі то каню, то каровя. Кіралі Шчуч. Омэты згріб в громадку. Сіманавічы Драг.
АМЁЦІНЫ, АБМЕЦІНЫ толькі мн. Тое ж, што і амеці. Амёціны аддавалі каровам. Рыбчына Віл. Абмеціны з жыта — гэто каласы і дробная салома, каровы добра елі. Жылі Іўеў.
АММАНУЦЬ зак. Падмануць. Не амманеш мяне. Альхоўцы Лях.
АМУТ м. Він. Амут у раке, дзе круціць ваду, амутам круціць ваду, гэта глыбокае месца. Валынцы, Лісна В.-Дзв. Амут, дзе круціцца вада, і чалавека скруціць, як пападзе на гэта места. Кураполле Паст. Была рэчка, яе асушылі і амуты збеглі. Мішневічы Шум. Папаў у амут, вада там халодная. Індра Красл. ◊ У амут галавой — чорт з амута. Ідзі ты хоць у амут галавой. Груздава Паст. Выплыў, як чорт, з амута. Мішневічы Шум.; параўн. руск. омут 'тж'.
АМУЦЯНЫ прым. Віравы. Бываюць міста амуцяныя. Індра Красл.
88 👁