Жодзішкі Смарг. Акрайчык чэрствы. Дакудава Лід. Акрайчык хлеба самы смашны. Кіралі Шчуч. Пачынаю булку і астаецца — і тое акрайчык. Галоўні Воран. Почынаіш булку, одрізуіш окрайчыка, і остаецьця окрайчык. Сіманавічы Драг.
∇ Акрайчык — будзе сын Мікалайчык. Беняконі Воран. Йіж окрайчыка, шоб прывыла жынка сына Мыколайчыка. Сіманавічы Драг.
АКРАМЕСКІ, АКРАМЁСКІ мн. Акраўкі. Хто скажа акрамескі, а хто — акрамёскі. Як што кроіш — акрамёскі астаюцца, паставаліся адны акрамёскі ат сукенкі. Рыбчына Віл. Акрамёскі — гэта абрэскі, што-небуць мелкая. Дакудава Лід.
АКРАМЕТНЫ, АКРАМІТНЫ прым. Асобны, аддзелены. Там соткі акраметныя, абгароджаныя. Акрамітна палка да красён. Вецярэвічы Пух.
АКРАМУСАК м. Акравак. Акрамусак астаўшыся ад спадніцы. Мярэцкія Глыб.
АКРАЎКІ мн. 1. Тое ж, што і а к р а м ё с к і. Акраўкі — кавалачкі тканіны пры краенні. Пасека Ст.-Дар. Акраўкі асталіся ад сукенкі. Кіралі Шчуч. 2. Дробныя кавалачкі мяса. Раней рабілі так: акраўкі ад кілбасы пасоляць, а потым у сала абварачваюць. Жодзішкі Смарг.
АКРАШВАЦЬ незак. Заправіляць, прыпраўляць тлушчам і інш. Буракі, як варам, акрашваем жырам. Мсцібава Ваўк.
АКРАЯК м. Тое ж, што і а к р а м у с а к. Кусок акрайка астаўся залатаць. Крупіца Мін.
АКРАЯЦ гл. АКРАЕЦ
АКРОМАЧАК м. памянш. Акрайчык. Нады атрэзаць акромачак хлеба. Лісна В.-Дзв.
АКРУЦЕНЬ м. 1. Атоса, скручаная з вітак. Акруцень рабілі з лазіны, з ліпы і прывязвалі да аглабель. Мярэцкія Глыб. 2. Скручаныя віткі, якімі замацоўвалі зубы ў драўлянай баране. Бароны балі дзеравяныя, акрутнямы зубы закраплялі, і зуп ніколі ня вываліцца, так закраплялі дубцом кручоным. Кураполле Паст.
АКРУЦІЦЦА зак. 1. Затрымацца на вельмі кароткі час. А доўга ён у цябе быў? — Дзе табе доўга, прышоў, толькі акруціўся і паехаў. Яны прыдуць, акруцюцца, ім інцярэсна паглядзець. Саланое Віл. Прышоў, акруціўся і пашоў. Старыя Смільгіні Воран. Хадзі, хоць акруціся тут. Бакшты Іўеў. Пойдзя, акруціцца і прыдзя да мяне. Граўжышкі Ашм. 2. Прыняць іншае палажэнне. Рыба акруцілася, стала хвастом аглушваць. Быстрыца Астр.
АКРУЧАНКА ж. Хустка, якая завязваецца паверх тонкай хусткі. Укруціса акручанкаю — хустка такая, ні малая. Крынкі Крын.
АКРУЧВАЦЦА, АКРУЧУВАЦЦА незак. Паварочвацца, зварочвацца. Дзе ты акручваўся з плугам? Магуны Паст.
94 👁