АКОПАВАЦЬ незак. Акучваць. Лапкай буду акопаваць бульбу. Мярэцкія Глыб.
АКОРАК м. Кумпяк. Вэнджаны акорак елі. Стральцы Гродз. Даўней не капцілі, быў сушоны акорак, а цяпер копчаны акорак. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. окорок 'тж'.
АКОРАК м. Корак. Пашукай акорак пляшку заткнуць. Малахоўцы Бар. Акорак з бутылкі дастань, запіхнула я. Крупіца Мін.
АКОТ м., АКОТА ж. 1. Асцюк, асцюкі. Акот з ячменя больш урэдны. Індра Красл. Як бічавалі ячмень — абівалі акоту ад зірна. Небічаваны ячмень з акотай будзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Акота — вусы ў ячменю, пацёрся каля ячменя—акота астаецца на адзежы, як малоцяць, абіваюць акоту цапамі, за зірнятамі тырчыць акота. Кураполле Паст. Акота—у коласе жыта. Малькуны Ігн. Акоты набраўся, коліцца акота, многа акоты. Ва ржы акота. У жыці акота і ячменная акота. Рагулішкі Даўг. У вока папала акота, засорыў вока акотай. Ёдлавічы Брасл. 2. мн. Тое ж, што і а ж а м ё р к і. Аўсяныя акоты астаюцца, як кісель варылі. Рагулішкі Даўг. 3. Тонкія костачкі ў рыбы. Акотай рыбнай задавілася. Закалолася рыбнымі акотамі. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. akúotas 'асцюк'.
АКОЦІНА ж. Тое ж, што і а к о т 1. Акоціна залезла ў зубы. Валынцы В.-Дзв. Акоціна ўлезла адна. Магуны Паст. Акоціна ў глаз папала. Рагулішкі Даўг.
АКОЦЦЯ, АКОЦЯ зб. н. Асцё. Акоцця асталося, ня ўсё абабіў. На рэшата патсявалі або ветрылі на дварэ, зёрнеты астаюцца, акоцця атлітаіць далій. Валынцы В.-Дзв. Акоця ў ячменя, і есці няможна скаціне. Ракаўскія Швянч. Акоця пойсалі цапамі. Лайпушкі Ігн.
АКПІЦЯЛЬ м. асудж. Насмешнік. Акпіцяль ты, ён с каждага накпіцца. Старыя Смільгіні Воран.
АКРАЕЦ, АКРАЯЦ м. Кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю баханкі. Акраец маслам памажу. Беразіно Докш. Пачынаеш булку — то акраец, і астаецца акраец. Беняконі Воран. Ляжаў акраяц хлеба на стале. Кіралі Шчуч.
АКРАІНА ж. Край. Толькі акраіна сонца было відаць. Янкоўцы Івян.
АКРАЙВАЦЬ зак. Ачэсваць. Акрайваяцца бярвяно. Быстрыца Астр.
АКРАЙКІ мн. Крайнія карэнныя зубы ў каня. У шэсь год скідае конь акрайкі. Дзяніскавічы Ганц.
АКРАЙНІЦА ж. Лядовае покрыва ракі ля берага. Акрайніца адстала ад берагу, будзя лёт пушчаць. Бакшты Іўеў.
АКРАЙЧЫК, ОКРАЙЧЫК м. памянш. да а к р а е ц. Як пачынаюць булку хлеба, атразаюць акрайчык, і як астаецца—акрайчык, як канчаюць. Мярэцкія Глыб. Адрэш акрайчык
85 👁