Старонка 71
◀ / 513 ▶
АЗЯРОД, АЗАРОД, ЗЯРОД м. Азярод. Маюся сказаць пра азяроды: слупы часалі на чатыры канты і зацягалі жэрткі і ў гэты азярод азяродзілі снапы. Альхоўцы Лях. Некалі азяроды былі, распіханыя снапы сохлі. Альхоўка Навагр. Некалі азяроды былі, азярэдзілі жыта, ячмень. Бакшты Іўеў. Канюшыну сушылі ў азяродах, згортвалі ў кучачкі і запіхалі. Дзяніскавічы Ганц. Азароды ставіліся, рашатні па баках і жэрткі ўздзяваліся. Саланое Віл. Зяроды здзелаў сушыць. Малыя Аўцюкі Калінк.; гл. ДАБМ, карта № 234. АЗЯРОДЗІЦЬ, АЗЯРЭДЗІЦЬ, АЗАРЭДЗІЦЬ, ЗЯРЭДЗІЦЬ незак. Азярэдзіць. У азярод азяродзілі снапы, вязуць з поля сырыя снапы і засадзяць у азярод, але ж вельмі схнуць і потым на посцілкі і нясуць у гумно. Альхоўцы Лях. Азярэдзім аўсом, гарохам. Данілавічы Дзярж. Азярэдзілі гарох, цэрадэлу, канюшыну. І цяпер ў пераплёты азярэдзяць. Азярэдзіць — дабро вешаць у азярод. Кулі азярэдзілі ў нас, там мышы так не дабягалі. Рудня Астравітая Чэрв. Бульбоўнік азярэдзяць — на азярод нада вешаць. Гайна Лаг. А дзе вашы людзі?—Снапы азярэдзяць ў гумне. Азяраны Раг. Азарэдзіць трэба ў азароды канюшыну. Саланое Віл. Зярэдзіць гарох, траву доўгую. Рыбчына Віл. Трэба сём'я зярэдзіць. Жыдзевічы Іўеў. АЗЯРЦО н. Тое ж, што і азёрцэ. Азярцо е, памізь яго— дарога. Дзяніскавічы Ганц. АЗЯЦЦА зак. Узяцца. Рас азялася — пячы хлеп. Сваткі Мядз. АЗЯЦЬ зак. Узяць. Што мне азяць? Саланое Віл. Азьмі яблык. Ністанішкі Смарг. Хведар, хто азяў пілу? Азяў жонку з другой дзярэўні. Груздава Паст. Азяў сякеру і пайшоў. Лоск Валож. Азяў абодва рагі сарваў. Рыбчына Віл. Чага азяў? Ністанішкі Смарг. Дачка азяла яга. Беразіно Докш. Не азяла ачкі — дрэнна ў галаве. Кап і золата ліжала, я п не азяла. Кураполле Паст. Азялі маленькую свіначку. Саланое Віл. Азьмі сокіру. Малыя Аўцюкі Калінк. Рас азяў і пагнаў дзяўчыну на работу, а яна: «Рабіць не хачу!». Асавец Віл. АЙСАРГ м. устар. Паліцэйскі. Айсаргі хадзілі па дамах. Скрудалена Даўг.; параўн. лат. aizsargs 'тж'. АЙЧЫМ м. Няродны бацька. Айчым з намі жыве. Данілавічы Дзярж. АК злуч. Як, калі. Гэ ж было, ак гарнізоўвалі холхоз. Хатынічы Ганц. АКАЗВАЦЦА незак. Падаваць вестку, голас. Так доўго не аказваецца. Номікі Бабіц. АКАЛЕЛЫ прым. груб. Акалелы, мёртвы. ∇ Кап іх, акалелых, памылі! Кураполле Паст. АКАЛЕЦЬ зак. груб. Згінуць, прапасці. ∇ Кап ты акалела! Акалей яна, такая работа! Ахрэмаўцы Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶