АКАЛГЧНАСЦЬ, ОКОЛЫ'ШНОСЬЦЬ ж. Аколіца, наваколле. Лынтупская гміна — уся акалічнасць. Чычалі ІІІвянч. Вся околышносьць до самого Брэсьця про гэтэ відае, Сіманавічы Драг. АКАЛО'Т, ОКОЛО'Т м. Жытнія снапы пасля папярэдняга ручнога абмалоту. Абабітыя снапы называлі акалотам, 3 гэтага акалоту траслі кулі, абмалаціўшы цэпам. Груздава Паст. Акалот — нявытрасяна салома. Стральцы Гродз. Цапамі naмалоцім, астаецца салома — акалот. Асавец Віл. Сноп неразвязанага жыта, які абабіты цэпам,— акалот. Малахоўцы Бар. Акалот трэба перамалаціць, мо курам шчэ вымалаціш чаго. Азяраны Раг. Жыто марнэ, то з ёго околоту мало будэ. Штыри кулі ныв'язаного околоту, а два пов'язаны. Сіманавічы Драг. АКАМЁЛАК м. Дзяркач. Акамёлак бралі, падлогу шаравалі ім. Якубова Рас. АКАНГЦЫ, АКЯНІТДЬІ мн. Аканіцы. У аканіцах завесы падвойныя. Стральцы Гродз. Даўней аканіцы былі. Мсцібава Ваўк. Аканіцы закрываюць вокна. Альхоўцы Лях., Дзяніскавічы Ганц. Акяніцы з двара рабілі. Стракішкі Трак. Пайдзі закрый акяніцы, кап не надула снегу. Кіралі Шчуч. AKAHO'H м. абрад. Від памінальнай стравы. Як пахаваюць пакойніка, правяць абед i ставяць аканон на стол. Аканон рабілі так: ваду рассалодзяць або з маку малако i туды крышылі абаранкі або з цеста пакачаюць i нарэжаць клёцкі i пякуць на скаварадзе, кладуць у салоткую ваду — i гэта аканон. Рыбчына Віл. Як аканон робяць, то булку ўкрышваюць i падсалоджваюць або на мяду робяць. Мачаск Бярзз. АКА'ПАЦЬ зак. Абкапаць, запляміць. Акапала сукенку, во якая пляміна. Мярэцкія Глыб. АКАПА'ЦЬ зак. Абсыпаць зямлёй, акучыць. Трэба картоплю акапаць. Вялікія Баяры Шчуч. АКАРЬГЦЬ зак. Абчасаць. Акарыў штуку [бервяно]. Стральцы Гродз. AKA'THIK м. бат. Акацыя. Акатнік пад вакном цвіціць, адцвіце, семяно вылушчыць i свісцець можна. Якубова Рас. АКАЦГЦЦА зак. Акаціцца. У нас авечка акацілася i кошка акацілася. Вострава Мает. Мая авечка акаціласа. Сакаляны Сакол. АКАШНГЦЫ мн. Тое ж, што i а к а н i ц ы. У магазіне яшчэ закрыты акашніцы. Навасёлкі Свісл. АКАЯ'ННЫ, АКАЯ'НЫ прым. асудж. Жорсткі. Моцна акаянна была яго матка. Дзяніскавічы Ганц. Захвошча яе [жонку], быў акаяны. Альхоўцы Лях. АКА'ЯЦЦА зак. Раскаяцца. Яна акаялася, але позна было. Крэва Смарг. АКВЯРАВАЛЩА гл. АХВЯРАВА'ЦЦА
Дадатковыя словы
akahoh, akathik, акаянны, акаяцца, ахвяравацца, нывязаного, повязаны
18 👁