АЗГАРОДА ж. Загарадка. Каля мельніцы азгарода провалачная, вада прахадзіла, а лес аставаўся. Чарняўскія Лудз.
АЗДАЛЯЦЬ незак. Перамагаць. Прырода навуку аздаляіць. Малькуны Ігн.
АЗЕРЦЭ н. памянш. да в о з е р а. Там невялікае азерцэ, далей лес. Талейкі Швянч.
АЗІМАК м. Зябліва. Пайду араць азімак. Рыбчына Віл.
АЗІМКА ж. Азімая пшаніца. Азімка узышла. Рудня Астравітая Чэрв.
АЗІМЫ прым. Азімы. Азімае жыто і азімая пшаніца. Дзяніскавічы Ганц.
АЗІРНАЯ АСОТА гл. АЗЯРНЫЙ АСОТ
АЗЛАБІЦЦА зак. Узлавацца. Ён азлабіўся на майго сына. Вецярэвічы Пух.; параўн. руск. озлобиться 'тж'.
АЗМЕЖАК м. Папярочныя барозны. Я і азмежак пасадзіла. Саланое Віл.
АЗНАЯМЛЯЦЬ незак. Азнаямляць, апавяшчаць. Людзі азнаямляюць пра ўсё. Граўжышкі Ашм.
АЗРЭБЛІВАЦЬ незак. Счэсваць зрэб'е. Лён азрэбліваюць на грэбянь з вялікіх цвікоў. Рыбчына Віл.
АЗЫЗА прысл. Холадна. На дварэ азыза натта. Кіралі Шчуч.
АЗЫЗЛЫ прым. Апухлы, адутлаваты, ацёчны. Азызлы чалавек, як вадой наліты. Граўжышкі Ашм.
АЗЫЗНЯЦЬ зак. Апухнуць, ацячы. Як я азызняла, не магла хадзіць, азызня і ляжыць, ног не пераставіць чалавек. Ён азызняў, страх як. Альхоўцы Лях.
АЗЫРА прысл. Тое ж, што і а з ы з а. Азыра сягонечы. Пацаўшчына Дзятл.
АЗЫРАВАТЫ прым. Халаднаваты. Якое паветшэ азыраватэ. Галубы Маст.
АЗЫРНЫ прым. Халодны, хлюпотны. Азырная пагода, дошч са снегам ідзе. Пацаўшчына Дзятл.
АЗЫРЫЦЬ зак. перан. Надакучыць. Азырыў ён мне за дзень. Скварцы Дзярж.
АЗЯЛЕЗІЦЦА зак. перан. Паздаравець, падужэць. Цяпер азялезілася бабка і нічога. Кураполле Паст.
АЗЯРКО н. Тое ж, што і а з е р ц э. У лесе азярко ёсь. Груздава Паст. Па азяркох прасякалі пролупкі. Быстрыца Астр. Там азяркі такія. Чычалі Швянч. Юзэф за азярком жыў. Грыкені Вільн.
АЗЯРНЫ прым. Азёрны. Вада азярная мяхкая. Ахрэмаўцы Брасл.
АЗЯРНЫЙ АСОТ м., АЗІРНАЯ АСОТА ж. бат. Азёрны асот, разак. Азярный асот расце кала вады. Янова Рас. У азярку яе многа — гэтай азірной асоты. Ахрэмаўцы Брасл.
АЗЯРО гл. ВОЗЕРА
99 👁