Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Еў-еў, ажна піць захацеў. Кураполле Паст. Рабіў доўго, ажні прыстаў. Палола капусту, ды ажні ашаламілася. Дзяніскавічы Ганц. Мусіць, ажні на абедзя будзе каравай. Квачы Нясв. 3 Гродна ажні прыехаў na еорэхі. Хатынічы Ганц. Много ткалі, ажно вошы завядуцца, ткучы. Дзяніскавічы Ганц. Вэчэраімо мэ, ажнд Наталка i Гана прышлэ. Радастаў Драг. АЖОТЛА ж. Рашучая, бойкая жанчына. Гэта ажогла свайго даб'ецца. Каўняны Гродз. АЖЬГВІНЫ гл. АЖАВГНЫ АЖЫ'МКІ толькі мн. Toe ж, што i а ж а м ё p к i. Ажымкі ад кісялю. Мярэцкія Глыб. Як той казаў, у сё люблю, ем, толькі кісялёвых ажымак ня ем i дзёгцю ня п'ю. Кураполле Паст. Ажымкі—ат канаплі, ат семя атходы. Індра Красл. Ажымкі — як алей выціснулі. Беразіно Докш. АЖЬГНЫ мн. Тое ж, што i а ж а в \ н ы. Ажыны ў нас растуць, ажын набралі. Дзяніскавічы Ганц. Ажыны чорныя, як паспеюць. Вялікія Баяры Шчуч. Ідзем па ажыны, яны велькія, аш блішчаць, чорныя. Кіралі Шчуч. Па канаве млынарскай за млынам i каля рэчкі много ажынаў. Альба Нясв. Ажынаў забрала. Пасека Ст.-Дар. АЖЬГНШК зб. м. Кусты ажыны. Ажыннік расце ў нашым лесе. Вялікія Баяры Шчуч. Тут многа ажынніку. Кіралі Шчуч. АЖЬГЦЬ зак. Аджыць. Ажыў i ніпрытомны быў. Альхоўцы Лях. Дай бог, каб не ажыць, як закапаюць. Саланое Віл. АЖЭ'ВІНЫ мн. 1. Toe ж, што i а ж а в і н ы. Ажэвіны растуць у лесі. Вецярэвічы Пух. Ажэвіны ядуць. Рыбчына Віл. 2. Жамерыны, макуха. Ажэвіны з канаплі, як сатрэш i выціснеш — ужэ ажэвіны. Жодзішкі Смарг. АЖЭТНУЦЦА зак. Перапячыся. Ажэгнуўся хлеб, прыстае к скарынцы сподняй, а верхняя скарынка адстала. Лячыць нада дзежку, цыбуляй i соллю дно выцерці. Ухвала Круп. АЖЭ'ЎНІК зб. м. Toe ж, што i а ж ы н н i к. Ажэўнік калючы. Рыбчына Віл. АЖЭ'ХЧ зак. Апячы. Пярун можа ажэхч. Пярун стрэліў у проват, уляцеў клубок агню ў хату i Зіню ажох. Кіралі Шчуч. АЗА'ДЗІ толькі мн. Пазадкі. Азадзі — атходы пры веянні. Індра Красл. АЗАЛЕ'ЦЬ зак. Замерзнуць. Пасадзі ціпер бульбу, азалеіць i будзіць сядзець. Ахрэмаўцы Брасл. АЗАРСУД гл. АЗЯРСУД АЗАРЭ'ДЗІЦЬ гл. АЗЯРО'ДЗІЦЬ A3A7TKI толькі мн. Toe ж, што i а з a д з i. Азаткі — самае найгоршае збожа, яго ссыпалі асобне. Стральцы Шальч. Калі малацілі, пры азатках сабіралі свіням отрубя, дзе дробнянькая. Ракаўскія Швянч. Азаткі пры саломцы. Магуны Паст. Пры веянні азаткі палучаюцца. Жодзішкі Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

азалець, азарэдзіць, азяродзіць, дабецца
21 👁
 ◀  / 513  ▶