Старонка 68
/ 513
Атымашкай катлы с печы здымаюць, бульбу атцэджваюць. Груздава Паст. АДЫСЦІ зак. 1. Аддаліцца. Ад нас адышоў дошч. Граўжышкі Ашм. Адыдзі — натрусіш у малако! Номікі Бабіц. 2. Скончыцца, завяршыцца. Жалобны абет адышоў — яна наказала дакумент. Індра Красл. 3. Прыйсці ў нармальны стан, супакоіцца. Адвалілася баба ад стуку грому, алі адышла. Саланое Віл. Адышла нага, пухляціна адышла. Номікі Бабіц. АДЫСЦІСЯ зак. Адысці. Адышоўся далёка. Старыя Трокі Трак. АДЫХНУЦЬ зак. Адпачыць. Адыхнула я добра. Саланое Віл. Паляжы, адыхні. Кураполле Паст. АДЭТКА ж. Горшы гатунак льновалакна і палатно з яго. Грыкені Вільн. АДЭТУЛЬ прысл. Адгэтуль. Адэтуль вецер — марос будзя. Малахоўцы Бар. АД'ЯДАЦЬ незак. ◊ Сэрца ад'ядаць — нерваваць. Дакуль ты будзеш сэрца ад'ядаць? Сакаўшчына Валож. АД'ЯТРЫВАЦЦА незак. Зноў запаляцца, чырванець. Патсыхая ранка, а патом ізноў закраснее, ад'ятрываецца. Малахоўцы Бар. АЖ, АШ узмацн. часц. Аж. Дастаткова, аж замнога. Хватіт з ёго, аж, аж. Курашэва Чыж. Аш там спыніўшы стаялі. Альхоўка Навагр. Аш мяне злосць бярэ. Крынкі Крын. АЖАВІНЫ, АЖЫВІНЫ мн. Ажыны. Ажавіны, як маліны, толькі чорныя. Беразіно Докш. Ажавіны ядуць. Мярэцкія Глыб. Ажывіны дзе-небудзь растуць, раней многа было, але павырубілі, павыпалілі. Вялікі Лес Круп. АЖАЛЕЗІЦЦА зак. Зрабіцца цвёрдым ад доўгага ляжання ў вадзе. Ажалезіцца дзерава і можа сто лет ляжаць у вадзе. Вецярэвічы Пух. АЖАМЕРКІ толькі мн. Жамерыны. Як выжымаеш што, астаюцца ажамеркі, ашакі ат кіселя і др. Валынцы В.-Дзв. Колі стаўчы ды працадзіць каноплю — астаюцца ажамеркі. Ажамеркі ат ягат, ат воску. Лісна В.-Дзв. Ат цэду ажамеркі астаюцца. Янова Рас. Былі ціскі, шылаваты мяшок, гэтым алей ціскалі, астаюцца ажамеркі ад алею. Кураполле Паст. АЖАМЕРЫНЫ толькі мн. Тое ж, што і аджымы. З ажамерынаў какоркі пяклі, смашна пахнулі. Кураполле Паст. АЖАРГАЦЬ зак. Тое ж, што і абжэргаць. Ён ажаргаў палена, кій — і гэта нібы на кані едзе. Яго нада нагой ажаргаць. Бывала, гуляем, пусты ліжак ажаргаем і ездзім, як на кані. Кураполле Паст. АЖМАКІ толькі мн. Тое ж, што і ажамеркі. Ажмакі— адходы ад воску. Ухвала Круп. АЖНА, АЖНІ, АЖНО узмацн. часц. Тое ж, што і аж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁
/ 513