АДНАГОДНІК м. Тое ж, што і аднагодак. Мой аднагоднік памёр. Ахрэмаўцы Брасл.
АДНАКАВА, АДНАКОВА прысл. Аднолькава. У Кураполлі аднакава німожна праехаць. Магуны Паст. Мы аднакова гаворым. Паляцкішкі Воран. Не аднакова людзі гавораць і ў вёсках. Старое Сяло Зэльв.; параўн. польск. jednakowo 'тж'.
АДНАКАВЫ, АДНАКОВЫ прым. Аднолькавы. Ён аднакавы і выпіўшы і не выпіўшы. Малыя Аўцюкі Калінк. Не ўсе людзі аднаковыя. Малахоўцы Бар.
АДНАЛІКІ прым. Аднолькавы па этнічнаму складу. У нас адналікі народ, прыезных нема. Відаўцішкі Вільн.
АДНАЛІЧНА прысл. Аднаасобна. Жылі адналічна. Быстрыца Астр.
АДНАЛІЧНІК м. Аднаасобнік. Як былі адналічнікі, ездзілі касіць туды. Старыя Трокі Трак. Адналічнікамі раней жылі. Быстрыца Астр.; параўн. руск. единоличник 'тж'.
АДНАРОЧНІЦА ж. Тое ж, што і аднагодка. Яны аднарочніцы абедзве. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. jednoroczny 'аднагадовы'.
АДНАСЕЛЛЕ н. Хутар. Жыць на аднаселлю, як на васэлю, нічыя курыца не прыдзя ў агарот. Граўжышкі Ашм.
АДНАТВОРНЫ прым. Аднастворкавы. Былі аднатворныя дзверы. Ахрэмаўцы Брасл.
АДНО, АДНОЯ ліч. Адно. Адно дзіця — ні дзіця. Адно па другом скучаюць. Дзяніскавічы Ганц. Адноя цяля, адноя парася. Старое Сяло Зэльв.
АДНОЛЕТКІ мн. Маладыя парасткі. Аднолеткі — калі вясною адрастаюць адросткі. Данілавічы Дзярж. Чатыры аднолеткі на хвойцы. Альхоўцы Лях.
АДНОШАНЫ дзеепрым. Які выйшаў з ужытку. Хадакі — адношаны обуй. Індра Красл.
АДНОЯ гл. АДНО
АДНЫ, АДНЫЯ ліч. 1. Адны. Адныя асталіся. Старое Сяло Зэльв. Паправілі адныя калёса. Малахоўцы Бар. 2. Толькі адны, без іншых. У Гайлешах адны старабраццы. Ахрэмаўцы Брасл. Лес густы, адныя кусты. Альхоўцы Лях.
АДНЯСЦІ зак. Аднесці. Шушкевіч аднёс грошы. Старое Сяло Зэльв.
АДНЯЦЦА зак. Перастаць дзейнічаць. Адняліся бабі ногі і рукі. Мсцібава Ваўк.
АДОНАК, АДЗЁНАК м. 1. Подсціл пад стог, стажар'е. Астаткі пазбіраў на адонку. Рудня Астравітая Чэрв. Дзелаюць адонак: наб'юць палачак, высцілаюць лазой, каб сена зямлі не даставала. Азяраны Раг. Адзёнак пат стох, пат ніс паткладаюць. Данілавічы Дзярж. Пат стох робяць адзёнак — сякуць лазу, бярозу, хвою і вышы кален накладаюць, і то замакая
90 👁