АДЖЫМАЦЦА незак. Мыць бялізну. Буду аджымацца ў начоўках, а паласкацца на рэчцы. Кураполле Паст.
АДЖЫМАЦЬ, ОДЖЫМАТЫ незак. Тое ж, што і аджымацца. Плаццё трэба аджымаць. Міратычы Карэл. Трэба бялізну аджымаць у начоўцы. Старыя Смільгіні Воран. Даўна плацця аджымалі нагамі: папарыць у жлукце і ў ногі аджымая. Вецярэвічы Пух. Адажму і буду палакаць. Кіралі Шчуч. У начоўках аджымаюць, у халоднай вадзе паласкалі. Рудня Астравітая Чэрв. Сарачкі аджымаюць і палошчуць. Навасёлкі Свісл. Пайду плаццё аджымаць, у халоднай вадзе паласкаць, лугам аджымалі плаццё. Масілавічы Сл. Мая маці аджымала нагамі плаццё. Малахоўцы Бар. Я одэжу оджымаю. Сіманавічы Драг.
АДЖЫМЫ толькі мн. Макуха. Аджымы бралі, цялят паілі. Бакшты Іўеў.
АДЖЫЦЬ зак. 1. Ачуняць. І ён аджыў. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Пражыць (век). Прабабка аджыла дзевяноста восем гадоў. Мішневічы Шум.
АДЖЭРГАЦЬ зак. Пераступіць (назад). Аджэргай назат, а то расці ня будзя. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. žeřgti 'пераступіць'.
АДЗАЛЕЦЬ зак. Вымакнуць (пра пасевы). Адзалела жыта. Ахрэмаўцы Брасл.
АДЗДАРАВЕЦЬ зак. Паздаравець. Мала-веле — і адздаравела. Пацаўшчына Дзятл.
АДЗЕЖА ж. 1. Адзенне. Адзежы многа. Рыбчына Віл. Яе адзежа яшчэ ў мяне. Саланое Віл. Із адзежы дала і так. Ахрэмаўцы Брасл. Вот у яе адзежы, на ўсю вёску хваціла п, ўсю вёску адзеў бы. Кураполле Паст. Адзежу справіла. Жодзішкі Смарг. 2. Бялізна. Буду адзежу мыць. Груздава Паст., Рыбчына Віл. Даўней адзежу ў дзешкі складалі і лугам залівалі, камення грэлі і садзілі [апускалі каменне ў дзежку], там парылася. Янова Рас. Адзежу нада пакачаць. Груздава Паст., Пацаўшчына Дзятл. Наскідала гурту адзежы. Вялікія Нястанавічы Лаг.
АДЗЕЖКА, АДЗЕШКА ж. памянш. да адзежа. От адзежкі што яна маіць! Кураполле Паст. Сколькі адзешкі мела і вобую. Груздава Паст.
АДЗЕЖЫНА ж. Адзін з прадметаў адзення. Падол у адзежыне абарваўся. Вялікія Нястанавічы Лаг. Адзежына кароткая гэта. Чычалі Швянч.
АДЗЕНЕ, АДЗЕНЁ, АДЗЕНЯ н. 1. Тое ж, што і адзежа 1. Бацьком адзене пакупіўшы. Старыя Смільгіні Воран. Адзене новае ў яго. Грыкені Вільн. Адзенё мушчынскаё і бапскоё. Міратычы Карэл. Вайной адзеня не было. То яны былі адзеня пахаваўшы. Паляцкішкі Воран. Адзеня дзецям купіць. Вялікія Баяры Шчуч., Каўняны Гродз. Адзеня вывезлі. Лай-
86 👁