АДДАЧА ж. Аддаць узятае. Карову астатнюю забраў без платы, без аддачы. Ахрэмаўцы Брасл.
АДДЗЕЛЬНЕ прысл. Асобна. Сын аддзельне ад нас жыве. Новікі Гродз.
АДДЗЮГЛІЦЬ зак. экспр. Надаваць кухталёў. Ён аддзюгліў яму ў плечы, аддзюгліла і я. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. džiūkštelėti 'ўдарыць'.
АДДЗЯКАВАЦЬ зак. Падзякаваць, адплаціць. Трэба аддзякаваць хазяіну за хлеб. Рудня Астравітая Чэрв.
АДДЗЯЛІЦЦА зак. Вылецець (пра рой). Рой аддзяліўся і звіўся на яблыні. Альхоўцы Лях.
АДДРАГАЦЬ зак. Сілай адчыніць. Дзверы былі на зашчапцы — і аддрагаў. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. drãgoti 'лупіць, драць'.
АДДУХА ж. Кароткі перапынак, адпачынак. Кошкалася каля дому, ні работа, ні аддуха. Кураполле Паст.
АДДЫМАЧКА гл. АДЫМАЧКА
АДДЫХАЛКА ж. Месца адпачынку. Было так: старцы ішлі, і там была іх аддыхалка на апушке лесу ля поля. Ухвала Круп.
АДДЫХАЦЬ, ОДДЫХАТЫ зак. Адпачыць. Хоча аддыхаць троха. Каб аддыхаць. Не аддыхала, чуць прыцяглася. Вецярэвічы Пух. Ні аддыхала ўдзень. Азяраны Раг. Аддыхая, як ляжа на пасцель. Дзяніскавічы Ганц. Аддыш трохі! Данілавічы Дзярж. Перарыў зробім, аддышам. Малыя Аўцюкі Калінк. ∇ Хто после абеду не аддыша, таго бох за свінню запіша. Бакшты Іўеў. Хто по обіды ны оддышэ, то быг за свынню запышэ. Сіманавічы Драг.
АДДЫХНУЦЬ зак. Тое ж, што і а д д ы х а ц ь. Гараў валамі дзядук і паставіў валы аддыхнуць. Грыкені Вільн.
АДДЫШКА ж. Адпачынак. Ні аддышка, ні работа. Альхоўка Навагр.
АД'ЕСЦІ зак. ◊ Ад'есці зубы — нагнаць аскому. Яблык кіслы, ад'ела зубы, не ўкушу і хлеба. Старыя Смільгіні Воран. Ад'еў зубы, такі кіслы яблык. Быстрыца Астр.
АДЖАРЫЦЬ, АТЖАРЫЦЬ, АТШАРЫЦЬ зак. экспр. Моцна набіць, адлупцаваць. От набіў, от аджарыў. Чычалі Швянч. Як вазьму розгу, так аджару! Вялікія Нястанавічы Лаг. Атжарыў дзецям скарачом. Матка атжарыла Януку. Старыя Смільгіні Воран. Дзіця атшарыла карачом. Жылі Іўеў.
АДЖЫВАЦЬ незак. 1. Дажываць. Жыву, аджываю і смерці чакаю. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Зношвацца. Санкі ўжо аджываюць. Судэрва Вільн.
АДЖЫВІЦЬ зак. Ажывіць. Аджывіла яго на сваю галаву. Едлавічы Брасл.
86 👁