Старонка 54
◀ / 513 ▶
Я хоць невялікага росту, але не магла адбараніцца ад сватоў. Саланое Віл. АДБЕГВАЦЬ незак. біял. Пакрывацца. Тры разы да быка вадзілі карову і не адбегвала. Альхоўка Навагр. АДБІВАЦЬ незак. Перыць. Адбівалі палатно пранікам. Жылі Іўеў. Адносіць ветрам. Веялкай веялі — адбівае вецер. Грыкені Вільн. АДБІРАЦЬ незак. Аднімаць, паралізоўваць. Руку адбірая. Старыя Трокі Трак. Яму стала адбіраць ногі. Жылі Іўеў. Нагу адбірая. Крэва Смарг. Мне ногі адбірая, не магу хадзіць бэз кія. Мсцібава Ваўк. Матка бальная, ей ногі адбірае, сярэдзіну адбірае. Саланое Віл. АДБІТЫ дзеепрым. Адгароджаны. Пакой адбіты, спальня адбіта. Лісна В.-Дзв. фат. Напячатаны. Адбіты дванаццаць патаграфій. Быстрыца Астр. АДБІЦЦА зак. Адстаць ад каго-н. Баран адбіўся ад гавец. Номікі Бабіц. АДБІЦЬ зак. Адарваць, пакалечыць. На вайне яму адбілі нагу. Саланое Віл. У Выбаргу адбіла мне нагу. Вялікія Нястанавічы Лаг. Натрудзіць. Ногі адбіў, ходзячы. Лісна В.-Дзв. Паслаць па пошце. Яна адбіла целіграм. Саланое Віл. фат. Напячатаць. Адбілі маю патаграфію. Быстрыца Астр. АДБІЦЯ н. Адрыжка. Адбіця ў мяне. Быстрыца Астр. АДБЛАГАДАРАВАЦЬ незак. Дзякаваць. Будзем адблагадараваць вам. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. руск. благодарить, отблагодарить 'дзякаваць; аддзякаваць'. АДБОРНІК м. цясл. Гэблік з вузкім лязом для выстругвання фігурнай паверхні чаго-н. Адборнік для паталка, што б доска адна за адну захадзіла б. Скрудалена Даўг. АДБРАДЗІЦЬ зак. Адмежаваць слядамі. Сенакос адбрадзі і пастаў вітку. Рыбчына Віл., Малахоўцы Бар. Мы адбрадзілі ад калочка, як мералі дзялку. Міратычы Карэл. АДБРОДЖАНЫ дзеепрым. Адмераны слядамі. Быў адброджаны лён, было адброджано нам ад калочка. Міратычы Карэл. АДБУБОНІЦЬ зак. экспр. Моцна пабіць. Ён яму адбубоніў добра. Лісна В.-Дзв. АДБУКСАВАЦЬ зак. экспр. Моцна нацерці. Адбуксуіш мачалкай адна аднэй спіну і добра. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. buksėti 'біць кулаком'. АДБЫВАЦЬ незак. Прымусова рабіць. Адбывалі пану. Быстрыца Астр. Людзі адбывалі прыгон калісьці. Рудня Астравітая Чэрв. Убываць, памяншацца. Еслі месяц адбывая, то, кажуць, самы вётух. Альхоўцы Лях. Як адбывае месяц, то сходнія дні. Дзяніскавічы Ганц. Месяц адбываіць. Ракаўскія Швянч. Поўня, патом месяц адбывая. Дакудава Лід. С поўня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶