Старонка 49
/ 513
АГЛАБЛЯ, АГЛОБЛЯ, АЛОБЛЯ, ГАЛАБЛЯ, ГАЛОБЛЯ ж. Аглобля. Атоса саедзініна с асёй і с аглаблёй. Індра Красл. На аглоблях атосы. Чычалі Швянч. Паламаў алоблі, адну алоблю зрабіў. Старыя Смільгіні Воран. Прытаска прыдзержывая алоблю. Быстрыца Астр. Галабля ў возе. Галоўні Воран. Павэдлуг галабель кладу вос і зірк на галоблі — як конь стаіць. Гемзы Шальч. АГЛАМАЗДАК м. Прадмет вялікага памеру. Пуц быў такі агламаздак. Семежава Кап. АГЛАСІЦЬ зак. Аб'явіць, абвясціць. Хоць ён нам агласіў, мы і так ня пойдзям. Магуны Паст.; параўн. руск. огласить 'тж'. АГЛАТКА гл. АЛАТКА АГЛАШАЦЬ незак. Абвяшчаць, аб'яўляць. Сын аглашаіць бацьку, што нада нагу ламаць. Іланцы Брасл.; параўн. руск. оглашать 'тж'. АГЛЕДЗЕЦЬ, АГЛЕДЗІЦЬ зак. 1. Прывесці ў парадак, дагледзець. Яна сама сябе ня можа агледзець. Вецярэвічы Пух. Нідбайна, сама сібе ні агледзіць. Дакудава Лід. 2. Знайсці, ашукаць, натрапіць. Я агледзела траву карове. Беняконі Воран. Кап іх раней агледзелі, а то прышлі на другі дзень, нашлі на другі дзень: яны стуліліся і ляжаць тры хлапчаке нежывыя. Вецярэвічы Пух. Я агледзіла многа малін. Валынцы В.-Дзв. ▽ Кап ты, Манька, на сваіх дзецях агледзела і на сабе, што ты мне думаеш! Вецярэвічы Пух. АГЛЕДЗІНЫ, АГЛЯДЗІНЫ толькі мн. абрад. Розгляды, агледзіны дзяўчыны перад сватаннем. Паехалі яны ў агледзіны. Саланое Віл. Раскажу вам, як бацька хадзіў у аглядзіны. Кураполле Паст. АГЛОБЛЯ гл. АГЛАБЛЯ АГЛОХНУЦЬ, АХЛОХНУЦЬ зак. Аглухнуць. Аглох на вайне. Быстрыца Астр. Ён можыць аглохнуць. Мярэцкія Глыб. Чалавек можыць аглохнуць і аслепнуць. Малькуны Ігн. Ай, як я ахлох і аслеп! Саланое Віл. АГЛОХЦІ, АГЛУХЦІ зак. Тое ж, што і а г л о х н у ц ь. Аглохці мох. Рыбчына Віл. Мажэ аглухці. Рудня Астравітая Чэрв. АГЛУБІЦЬ зак. Забіць. Ён мох аглубіць лася. Ахрэмаўцы Брасл. АГЛУШЫЦЬ зак. Спыніць рост. Трэба аглушыць траву. Саланое Віл. АГЛЯДАЦЦА, АБГЛЯДАЦЦА незак. Рабіць хатнюю работу, даглядаць жывёлу, уходжвацца. Прыдзя дамоў аглядацца. Бакшты Іўеў. Патрошку канчаю аглядацца. Кураполле Паст. Пайду аглядацца. Лісна В.-Дзв. Аглядалася ўжо. Граўжышкі Ашм. Пайду аглядацца: свіня ня елі, каровя даць трэба. Жодзішкі Смарг. Натта ў руках скора ішло, а цяпер у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
/ 513