АВЯСЕ'Ц м. бат. Аўсюк. Авясец у аўсе расце. Глівін Варне. АВЯ'ЧНЩ м. Воўк, які бярэ авечак. Авячнікі хваталі авечак. Груздава Паст. АВЯ'ЧЧЫ, АВЯ'ЧЫ гл. АВЕ'ЧЫ АВЯ'ЧЫНА гл. АВЕ'ЧЫНА АГ часц. Аж. Смяецца, аг гагочыць, аг зайшоўся. Ністанішкі Смарг. АГАЛЁТ гл. ГАЛАЛЁТ АГАЛГЦЬ зак. Пагаліць. Галаву агаліў. Рудня Астравітая Чэрв. АГАЛУ'ЗІЦЦА зак. Прывесці сябе ў парадак, агледзець сябе. Брадзец Бярэз. А-ГА'ПАЦЬ зак. Toe ж, што i а б м а т ы к а в а ц ь. Петрову ŭ агапай трыццаць сотак гапкай. Пацаўшчына Дзятл. АГАРНУ'ЦЬ зак. 1. Узяць, ахапіць (пра злосць). Яму злось агарнула. Груздава Паст. 2. Настаць. Ужо ноч агарнула. Саланое Віл. АГАРО'ДЗІНА зб. ж. Агародніна. Агародзіны мала саджу кала хаты. Ахрэмаўцы Брасл. АГАРО'Т, ГАРО'Т, ГОРО'Д м. 1. Участак зямлі, прызначаны для агародніны. Пасадзіла агарот. Рыбчына Віл. Агарады загарваюць. Альхоўка Навагр. Гэта наш гарот. Кемялішкі Астр. У іх два гарады. Жодзішкі Смарг. Ідзець канцом гарадоў. Рахаўскія Швянч. Рэцька расла ў гародзя. Стральцы Шальч. За гарадамі дарога. Ьыстрыца Астр., Магуны Паст. Гарадэ ў нас добрыя. Вострава Мает. Шэ города ны ополола. Сіманавічы Драг. 2. Поле за агародамі. Па другі бок всскі агароды былі. Пашлі агароды касіць. Міратычы Карэл. АГАРСУЧЧЫК м. 1. Агародчык. Агароччык, дзе кветкі садзім. Міратычы Карэл. 2. Агароджа вакол магілы. Некалі быў агароччык каля магілы, а цяпер больш называюць аграда. Дзяніскавічы Ганц. АГАФ'Я н. Выгар. Агар'я — дзе лес выгараў, торф. Рыбчына Віл. АГА'ТА ж. Прызба. Трэба агату зрабіць каля хаты. Тупічаны Ваўк. АГА'ЧЫЦЬ зак. Абкапаць, абсыпаць прызбу. Агачыць трэба хату на зіму. Тупічаны Ваўк. АГАША'ЦЬ незак. Гасіць, тушыць. Галавешку агашалі. Крэва Смарг. АГІЛЯ'ЦЦА незак. экспр. Сланяцца, сноўдацца, гультаяваць. ён агіліўся, не хацеў рабіць. Рудня Чэрв. Жанке копы насілі з балота, а мушчыны агіляюцца. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. gylineti тж'. АГЛАБЛГЦА ж. Жэрдка ў развалках. У развалінках дуга i дзве аглабліцы. Альхоўцы Лях
Дадатковыя словы
авечы, авечына, авячнщ, авяччы, авячы, авячына, агалузіцца, агарнуць, агародзіна, агаря, агата, агафя, агашаць, агіляцца, гапаць
16 👁