Кішкі келбасныя i кішкі грубыя. Жылі Іўеў. 5. Даматканы, хатняга вырабу. Пакульная посцілка грубая. Быстрыца Астр. Посцілкі з грубога рабілі. Старыя Трокі Трак. Дываны грубыя былі. Новыя Мацалі Варэн. Нітка грубая. Ракаўскія Швянч. 6. Снежны. Зіма грубая была, груба снегу было. Темзы Шальч. ГРУГА'Н м. Крумкач. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл., Пасека Ст.-Дар. ГРУГАУЁ зб. н. Крумкачы. Гругаўё наляцела. Асавец Віл. ГРУД, ГРУТ м. 1. Узгорак, астравок на балоце. Як в болоте косят, то нэсут сено на груд. Горек Бяроз. На груды пошлі, лежымо на грудох. Смаляніца Пруж. Еслі на грудзе беразіна расце, то сок у яе салодкі, а пры вамшары — кіслы. Пацаўшчына Дзятл. Грут у балоце — выспачка такая, на грудзе кусты растуць. Граўжышкі Ашм. У гэтым гаечку толькі грут такі быў, а патом кладбішча здзелалі. Індра Красл. 2. Сухая сенажадь. Грут — сухі сенакос. Малахоўцы Бар. Грут — дзе сенакос высокі, не займае вада. Дзяніскавічы Ганц. На грудзі расце мурожнае сена, чабор, дзятліна белая расце там i ружовая. Альхоўцы Лях. 3. Куча. Груд буракоў наваліў. Беразіно Докш. Грут камення навалілі, грут яец наняслі. Рудня Чэрв. Бульбу i ячмень сыпалі ў грут. Беразіно Докш. Сучча грут. Ухвала Круп. Грут сухога хворасту. Мярэцкія Глыб. Грут будзем паліць. Глівін Барыс. Грут нада б спаліць у лесі. Якубова Рас. 4. Камяністае месца ў рэчцы, града. На рацэ праз грут вада перакатаваецца. Рыбчына Віл. ГРУДА' ж. 1. Замёрзлая гразь. Сёня марос, груда на дварэ. Быстрыца Астр. Па грудзе паехаў. Саланое Віл. Груда — ні ў калёсах, ні ў санях няможна ехаць. Кураполле Паст. Груда — аш ісці няможна, дарога, накрытая грудамі. Магуны Паст. Замерзла груда — ехаць няможна. Мярэцкія Глыб. Вжэ мороз, вжэ груда на полы. Сіманавічы Драг. Ісці ці ехаць па грудзе — ногі круціць. Малькуны Ігн. 2. Камяк зямлі. Дзяніскавічы Ганц. Скачаў кусок зямлі — i кінуў груду гэту. Галубы Мает. Грудаю як дам. Пацаўшчына Дзятл. Грудаю кінуў у карову. Мсцібава Ваўк. 3. Тое ж, што i гр у д 3. Кажды дзет груда i груда [бялізны] збіраецца. Багушэвічы Бярэз. Груды бульмы ляжаць. Рудня Чэрв. Груда камней, камення грудамі ляжыць. Азяраны Раг. Цэлая груда дроў. Ёдлавічы Брасл. ГРУДАВА'ТЫ, ГРУДОВА'ТЫ прым. 1. Няроўны, грудкаваты. Дарога грудаватая. Жодзішкі Смарг. Грудаватая дарога, адны груды. Жылі Іўеў., Рыбчына Віл. 2. метэар. Кучавы. Грудаватае неба — пакрытае грудамі белых хмар. Дакудава Лід. Грудавато небо — небо волнашкамі вродзя. Малахоўцы Бар. Як грудаватая неба, садзім картофлю, каб зарадзіла. Мсцібава Ваўк. Небо грубовато, можа, i распагодзіцца. Нава
Дадатковыя словы
груббга, груган, грудаваты, грудоваты, грў, грўда, грўдамі, грўдаю
4 👁