Чыж.; параўн. польск. granda 'грамада, куча; ашуканства'.
ГРАНДАЖЫЦЬ незак. Буяніць. Ён нап'ецца і грандажыць. Старыя Смільгіні Воран.
ГРАНДЗІЦЬ незак. Рабіць абы-як. Грандзіць — блага рабіць. Грыкені Вільн.; параўн. літ. grándyti ŭodegą 'гультайнічаць'.
ГРАНІСТЫ прым. Які складаецца з многіх клубняў, урадлівы. Граністая цыбуля. Рыбчына Віл.
ГРАНІЦЬ незак. 1. Разганяць барозны на засеяным полі для сцёку вады. Гранілі жыта, лён, плугамі гранілі, дзе поле затоплевалася. Вецярэвічы Пух. 2. Абворваць. Кагда рядочкі бульбы паказаліся, надабі граніць бульбу, патом скарадзіць. Мішневічы Шум.
ГРАНІЧЫЦЦА, ГРАНІЧЫТІ незак. Межаваць. Гранічылася поле з хутарам. Мішневічы Шум. Моя колёнія гранічыт с сашовою. Курашэва Чыж.; параўн. руск. граничить, польск. graniczyć 'тж'.
ГРАНКА ж. 1. Баразна. Пасадзілі бульбу ў гранкі. Мішневічы Шум. Картошку гранкамі сеюць. Палік Барыс. Нада тры гранкі выпалаць буракоў, заўтра і выпалю гранку. Малькуны Ігн. Баразёнкі рабілі между гранкамі. Нястанавічы Лаг. 2. Гонта. Гранка сваей работы крыць страху — такая дасэчка, ёсць фабрыка, дзе пілуюць іх. Гемзы Шальч.
ГРАНКА ж. 1. Гронка. Куст арэхаў, ён гранку атарваў і пабех. Валынцы В.-Дзв. Вялікая гранка арэхаў. Лапічы Асіп., Глівін Барыс. Арэхі гранкамі растуць. Рудня Астравітая Чэрв., Лісна В.-Дзв. Нашчыпаў арэхаў проста гранкамі. Мачаск Бярэз. Гранкі пачарнелі і паападалі, німа ў іх арэхаў. Беразіно Докш. 2. Корч. Гранка цыбулі. Рыбчына Віл., Жодзішкі Смарг. 3. Соты. З гранкамі мёт вынімаюць, разаграюць і выжымаюць у клешчы. Саланое Віл. Найдзяш у гранцы мёт на сенакосе і смокчаш. Рудня Чэрв. Шчамялі гранкі робяць на мёт. Валынцы В.-Дзв.
ГРАНКІ мн. метэар. Кучавыя воблакі. Як неба гранкамі, то будзіць семяністая бульба. Ністанішкі Смарг.
ГРАНОМ гл. АГРАНОМ
ГРАНТ м. Тое ж, што і гравель. Куды машыны грант возяць, дарогу патсыпаць? Скрыпчына Лудз.
ГРАНУЦЬ зак. перан. экспр. Кінуцца на каго-н. ▽ Яна на каторага мушчыну ні глянула — на таго і гранула. Кіралі Шчуч.
ГРАНЫ мн. метэар. Тое ж, што і гранкі. На небі німа гранаў, толькі адна кучка. Сёня на небі многа гранаў. Кіралі Шчуч.
ГРАНЯЦЬ незак. Тое ж, што і граніць 1. Гранялі плугамі. Магуны Паст. У калхозе гранялі жыта. Ёдлавічы Брасл.
ГРАП гл. ГРАБ
106 👁