Старонка 467
/ 513
горбу забралі, а другую горбу аставілі. Новікі Гродз. Горба голья ляжала. Вострава Маст. Ляжыць горба лому. Міратычы Карэл. Голье складалі ў горбу ды палілі горбы. Дзяніскавічы Ганц. 6. Гурба снегу. Горба снегу ляжыць. Намяло горбы снегу. Вострава Маст. 7. Узгорак. Як бывае прыгорак на полі, то кажуць горба, дзе ніз і павышэнне. Альхоўка Навагр. 8. перан. Вельмі многа чаго-н. ці каго-н. Ціла горба баранок. Дзмітравічы Кам. Горба вянкоў. Масілавічы Сл. Така горба, не менш як сіто [пра скручанага вужа]. Вялікі Краснік Пруж. Сабралася цэлая горба людзей. Стары Свержань Стаўб. У бусла горба дзяцей, бусел ім носіць і носіць без конца. Мсцібава Ваўк. 9. у знач. прысл. горбай. Няроўна. Як будзеш жменяй зярно кідаць, то будзя горбай расці. Мсцібава Ваўк. ГОРБАЧКА ж. памянш. да г о р б а. 1. Кучка. Горбачка зямлі. Вострава Маст. У горбачку лісце збіралі. Мсцібава Ваўк. 2. Гурт, сукупнасць. Парасята усе ў горбаццы паляглі. Дзяніскавічы Ганц. У горбацца ляжаць усе курчаке. Старое Сяло Зэльв. Апенькі горбачкамі растуць. Масілавічы Сл. ГОРД гл. ГАРДА ГОРДА прысл. Ганарыста, пагардліва, фанабэрыста. Сам сябе горда вядзе. Сакаўшчына Валож. ГОРКАВЫ прым. Картавы, хто не вымаўляе [р]. Курашэва Чыж. ГОРКАЦІ незак. Картавіць, не вымаўляць [р]. Курашэва Чыж. ГОРКІ, ГОРКІЙ прым. 1. Горкі. Перац горкі. Рудня Астравітая Чэрв. Гэта вотка горкая, як палын. Гемзы Шальч. 2. перан. Гаротны. Плачу горкімэ слёзамэ. Дзмітравічы Кам. ▽ Салоткі будзеш — праглынуць, горкі будзеш — праклянуць. Саланое Віл.; гл. г а р к і. ГОРКНУЦЬ незак. Рабіцца горкім. Алей горкне, калі яго не пераварыць. Мсцібава Ваўк. Ягады горкнуць. Альхоўка Навагр.; гл. г а р к н ў ц ь. ГОРЛА I н. 1. Дыхальнае горла, стрававод. Горла ў каровы пітома і ядома. Дакудава Лід. Горла каб не забыцца завязаць [як разбіраюць кабана]. Вецярэвічы Пух. Воўк хватая за горла каня, авечку. Старое Сяло Зэльв. Немцы хацелі забраць карову, дак я патом — па горле. Гарэлец Пух. У каровы горла. Грыкені Вільн. 2. Ляпа. Воўк горла разявіўшы. Старыя Смільгіні Воран. Воўк горлам ляская. Дакудава Лід. ◇ Стрымаць горла — змоўкнуць. Стрымай ты сваё горла! Паляцкішкі Воран. ГОРЛА II н. 1. Жарало ў крыніцы. Самыя харошыя воды с крыніц, з горла цячэ, выцякая. Альхоўка Навагр. 2. Чалеснікі ў печы. Горла вускае ў вашай печы, гэты чыгун не пралезе. Грыкені Вільн. 3. Адтуліна ў рыбалоўнай снасці. Бучамі лавілі рыбу, горла такое, у буч улезе рыба. Грыкені Вільн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
410 👁
/ 513